Дзімітрый (Патрыярх Канстанцінопальскі)

Патрыярх Дзімітрый (грэч. Πατριάρχης Δημήτριος; свецкае імя Дымітрыяс Пападопулас, грэч. Δημήτριος Παπαδόπουλος; 8 верасня 1914, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 2 кастрычніка 1991, Стамбул, Турцыя) — 231 Архібіскуп Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх, прадстаяцель Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы з 16 ліпеня 1972 да сваёй смерці 2 кастрычніка 1991. Да свайго абрання патрыярхам служыў 5 месяцаў мітрапалітам вострава Імврас (турэцк.: Gökçeada). Лічыўся ўмерана ліберальным багасловам.

Патрыярх Дзімітрый
Πατριάρχης Δημήτριος
Патрыярх Дзімітрый
Сцяг231-ы Найсвяцейшы Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх
16 ліпеня 1972 — 2 кастрычніка 1991
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Афінагор I
Пераемнік Варфаламей I
Мітрапаліт Імвраса і Тэнедаса
15 лютага 1972 — 16 ліпеня 1972
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Адукацыя
Дзейнасць праваслаўны святар, багаслоў
Імя пры нараджэнні Дымітрыяс Пападопулас
Арыгінал імя
пры нараджэнні
грэч. Δημήτριος Παπαδόπουλος
Нараджэнне 8 верасня 1914(1914-09-08)[1][2]
Смерць 2 кастрычніка 1991(1991-10-02)[3][1][…] (77 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 1942
Епіскапская хіратонія 1964

Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Holy Lamb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля навучання ва французскім ліцэі ў Галаце ў Канстанцінопалі, паступіў у багаслоўскае вучылішча на востраве Халкі.

У 1942 годзе быў пасвечаны ў святары і некалькі гадоў служыў кіраўніком прыходу ў паўночнай Грэцыі. Пазней быў прызначаны святаром малой абшчыны ў Тэгеране.

У 1964 годзе быў узведзены ў сан епіскапа і 15 лютага 1972 года яго прызначылі мітрапалітам Імвраса (турэцк.: Gökçeada) і Тэнедаса (турэцк.: Bozcaada) — двух турэцкіх астравоў у Эгейскім моры, якія раней былі грэчаскімі і цяпер заселены грэкамі (у 1975 годзе на Імврасе пражывала 1540 грэкаў, у 2000 іх колькасць паменшылася да 254).

16 ліпеня 1972 года ў Стамбуле, Сінодам быў абраны на патрыяршы прастол, па смерці Патрыярха Афінагора I. Да абрання, лічыўся найменш верагодным з трох кандыдатаў на святы прастол, але атрымаў 12 з 15 магчымых галасоў Свяшчэннага Сінода Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы. Турэцкі ўрад адыграў важную ролю ў трохдзённых выбарах, адмаўляючыся ўнесці ў спіс кандыдатаў двух найбольш выбітных мітрапалітаў — Мелітона, сакратара Свяшчэннага Сінода і архіепіскапа Паўночнай Амерыкі Якава.

У другой палове жніўня 1987 года наведаў Савецкі Саюз з візітам у Рускую («афіцыйны візіт у адказ Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Пімену»[4]) і Грузінскую цэрквы, сустракаўся з кіраўніцтвам Маскоўскага Патрыярхата; наведаў шэраг савецкіх гарадоў, у тым ліку Ленінград, Львоў, Тбілісі. Яго візіт з’явіўся першым з боку Канстанцінопальскага патрыярха наведваннем Рускай Царквы (Маскоўскага Патрыярхата) з 1589 года (наведванне Масквы Ераміяй II)[4].

Патрыярх Дзімітрый таксама наведаў прадстаяцеляў праваслаўных цэркваў у Грэцыі, Югаславіі, Румыніі, Польшчы і Балгарыі. Наведаў Папу Яна Паўла II у Ватыкане і браў удзел у сустрэчах з Сусветны Саветам Цэркваў у Жэневе і з англіканскім архібіскупам Кентэрберыйскім у Лондане. У 1990 годзе ён стаў першым Канстанцінопальскім патрыярхам, які наведаў заходняе паўшар'е, калі ён старшыняваў у кангрэсе царкоўных і свецкіх лідараў у Вашынгтоне. Патрыярх Дзімітрый заклікаў да адзінства падзеленых праваслаўных цэркваў у ЗША.

Сканаў 2 кастрычніка 1991 года ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі амерыканскай бальніцы ў Стамбуле, дзе ён знаходзіўся пасля інфаркту міякарда з 30 верасня 1991 года. Доктар Франк Турнаоглу, які адказваў за патрыярха, казаў, што ў патрыярха адбыўся другі інфаркт, ён перайшоў у стан шоку і памёр ад спынення сэрца.

Зноскі

  1. а б Demetrios I. // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Papadopoulos Dimitrios I. Patriarch von Konstantinopel I. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dimitrios // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б ЖМП. 1987, № 12, стр. 19.