Дзінка Трэбоціч

харвацкі футбаліст

Дзінка Трэбоціч (харв.: Dinko Trebotić; нар. 30 ліпеня 1990, Спліт) — харвацкі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Бузэў».

Футбол
Дзінка Трэбоціч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 ліпеня 1990(1990-07-30)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 188 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія Бузэў
Маладзёжныя клубы
1997—2008 Харватыя Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Харватыя Хайдук (Спліт) 29 (2)
2009   Харватыя Юнак (Сінь) 12 (0)
2009—2010   Харватыя Рудаш (Заграб) 18 (2)
2012   Харватыя Заграб 10 (1)
2012—2014 Харватыя Лакаматыва (Заграб) 49 (6)
2014—2016 Венгрыя Відэатон (Секешфехервар) 32 (3)
2016 Ізраіль Бней Іегуда (Тэль-Авіў) 7 (0)
2017 Нарвегія Фрэдрыкстад 12 (1)
2017—2018 Харватыя Славен Бялупа (Капрыўніца) 28 (2)
2018—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 19 (4)
2020   Венгрыя Ракацы (Капашвар) 11 (0)
2020—2021 Боснія і Герцагавіна Зрыньскі (Мостар) 23 (2)
2021—2022 Іспанія Агілас 7 (0)
2022— Румынія Бузэў
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Харватыя Харватыя (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец спліцкага «Хайдука», дэбютаваў за каманду 5 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць «Краацыі Сесветэ». Больш у сезоне 2008/09 на полі не з’яўляўся, пазней выступаў у арэндзе ў клубах другога дывізіёна «Юнак» і «Рудаш». Вярнуўся ў «Хайдук» у ліпені 2010 года і стаў іграком асноўнага складу.

У лютым 2012 года да канца сезона 2011/12 быў аддадзены ў арэнду ў «Заграб». У жніўні таго ж года, пакінуўшы «Хайдук», перайшоў у «Лакаматыву». Праз два гады далучыўся да венгерскага «Відэатона», разам з якім стаў чэмпіёнам Венгрыі. У ліпені 2016 года перайшоў у «Бней Іегуду», першую палову 2017 года правёў у нарвежскім «Фрэдрыкстадзе». У сезоне 2017/18 выступаў за «Славен Бялупа».

У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3], дзе стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2019 года, з прыходам новага галоўнага трэнера Рамана Піліпчука, быў пазбаўлены месца ў складзе і не заяўлены на сезон 2019. У чэрвені 2019 года, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў асноўны склад. У першым жа сваім матчы 16 чэрвеня 2019 года аформіў дубль у браму «Энергетыка-БДУ» (выніковы лік 6:1). З верасня зноў страціў месца ў аснове.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду венгерскаму клубу «Ракацы»[4], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[5], згуляў адзін матч за дубль, пасля чаго па пагадненні бакоў разарваў кантракт з беларускім клубам[6].

У жніўні 2020 года стаў іграком баснійскага клуба «Зрыньскі», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Агілас» з чацвёртага дывізіёна Іспаніі. У студзені 2022 года далучыўся да румынскага «Бузэў».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.

Дасягненні правіць

Зноскі