Дзі́ра О́на (яп.: 小野 二郎, рам.: Ono Jirō; нар. 27 кастрычніка 1925, Хамамацу, Сідзуока, Японія) — японскі шэф-кухар і ўладальнік Sukiyabashi Jiro, японскага сушы-рэстарану ў Кіндзе, Цюа-ку, Токіа.[1] Сучаснікі лічаць Она адным з найлепшых сушы-майстроў і прыпісваюць яму наватарскія метады, якія выкарыстоўваюцца пры сучаснам гатаванні сушы.[2]

Дзіра Она
яп.: 小野 二郎
Она ў красавіку 2014 года
Она ў красавіку 2014 года
Род дзейнасці кухар, сушы-майстар
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1925(1925-10-27) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Японія
Дзеці Yoshikazu Ono[d]
Месца працы рэстаран Sukiyabashi Jiro
Узнагароды і прэміі
Сайт sushi-jiro.jp/shop-info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства правіць

Она быў народжаны ў горадзе Тэнру (цяпер Хамамацу) у прэфектуры Сідзуока, Японія.[3] Ён пачаў працаваць у мясцовым рэстаране ва ўзросце сямі гадоў, а пасля пераехаў у Токіа, каб атрымаць адукацыю.[3] Она стаў кваліфікаваным сушы-майстрам у 1951 годзе, а ў 1965 годзе адкрыў уласны рэстаран Sukiyabashi Jiro (яп.: すきやばし次郎) у Гіндзе, Токіа.[заўв 1][3]

Асабістае жыццё правіць

У Она ёсць два сыны — Ёсікадзу і Такашы Она — і абодва яны таксама з’яўляюцца сушы-майстрамі. Такашы, малодшы сын, кіруе ўласным рэстаранам, адзначаным зоркай Мішлен. Дзіра Она стаў натхненнем Дэвіда Гелба для яго дакументальнага фільму «Дзіра: мара пра сушы», які з’явіўся на экранах у 2011 годзе. Сям’ю Она турбуе праблема празмернага вылаву рыбы, таму што гэта можа прывесці да знікнення асноўных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваюцца ў традыцыйных сушы.[4][5]

 
Дзіра Она абслугоўвае японскага прэм’ер-міністра Сіндза Абэ і прэзідэнта ЗША Барака Абаму ў рэстаране Sukiyabashi Jiro ў красавіку 2014 года

Она абслугоўваў былога прэм’ер-міністра Японіі, Сіндза Абэ, і прэзідэнта ЗША, Барака Абаму, у сваім рэстаране Sukiyabashi Jiro.[6] Абама казаў: «Я нарадзіўся на Гаваях і з’еў мноства розных сушы, але гэтыя сушы былі найлепшымі за ўсё маё жыццё».[7]

Каментарыі правіць

  1. У японскай мове імя Дзіра і слова ў назве рэстарана (Jiro, трансліт. Дзіра) пішуцца па рознаму.

Заўвагі правіць

  1. "Jiro Ono, a Sushi Legend, Is Captured in a New Documentary". The New York Times. 2012-02-28.
  2. "Sushi's New Vanguard". The New York Times. 2013-10-29.
  3. а б в Cast & Staff(нявызн.). Jiro Dreams of Sushi. Японія: Transformer Inc. (2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2016.
  4. Нік Вісэр. Jiro Ono Contemplates The End Of Sushi As We Know It. The Huffington Post (5 лістапада 2014).
  5. Jiro Ono warns of raw deal from overfishing. NY Daily News (4 лістапада 2014).
  6. Мілер, Zeke J (2014-04-23). "Barack Obama Just Ate The Best Sushi In The World". Time.
  7. Ёахім, Дэвід С. (2014-04-23). "Obama's First Order of Business in Tokyo: Sushi From the Master". The New York Times. I was born in Hawaii and ate a lot of sushi, but this was the best sushi I've ever had in my life.