Дзісенскі замак
Дзісенскі замак — абарончае збудаванне XIV—XVIII стагоддзяў. Размяшчалася на востраве Замак каля сутокаў Дзісны і Заходняй Дзвіны ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці.
Гісторыя
правіцьПабудаваны на месцы паселішча XI стагоддзя[1].
Напэўна, упершыню згаданы хронікай Лівонскага ордэна каля 1374/1377 года. У XIV — пачатку XV стагоддзя быў заходнім фарпостам Полацка на Заходняй Дзвіне. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 года страчваў стратэгічнае значэнне. У часы Лівонскай вайны 1558-1583 гадоў прыйшоў у заняпад.
25 ліпеня 1654 года заняты заняты маскоўскімі войскамі і хутка імі рэканструяваны, у 1655 годзе меў 14 веж і каля 40 гармат на ўзбраенні. Заняты вялікалітоўскімі войскамі 10 красавіка 1660 года.
Знішчаны ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дзі́сенскі за́мак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 267. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.