Дзісенскі павет (Расійская імперыя)
Дзі́сенскі паве́т (Дзі́сненскі павет, руск.: Дисненский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі.
Дзісненскі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расійская імперыя | ||||
Уваходзіць у | Віленская губерня | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дзісна | ||||
Дата ўтварэння | 1793 | ||||
Дата скасавання | ліпень 1920 | ||||
Насельніцтва | 204,9 тыс. (1 897) | ||||
Плошча | 5,8 тыс. км² | ||||
Утвораны ў 1793 годзе ў складзе Мінскай губерні, знаходзіўся на самай яе поўначы. Межаваў з Дзвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрст. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губерні.
Адміністрацыйны цэнтр — Дзісна.
У 1866 годзе ў склад павета ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласці, 22 мястэчкі і заштатны горад Друя.
З 18 жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. Дзісенскі павет у складзе Віцебскай губерні[крыніца?]. У 1920 г. павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі павет.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ склад павета ўваходзілі наступныя воласці[1]:
- Богінская (з цэнтрам ў вёсцы Богі)
- Варапаншчынская
- Верхненская (з цэнтрам ў вёсцы Верхняе)
- Глыбоцкая
- Друйская (з цэнтрам ў вёсцы Мілашава)
- Ёдская
- Залеская
- Ігуменская (з цэнтрам ў вёсцы Шкунцікі)[2]
- Лужэцкая
- Лявонпальская
- Мёрская
- Мікалаўская
- Нова-Пагосцкая
- Пастаўская
- Перабродская (з цэнтрам ў вёсцы Лінкоўшчына)
- Пліская
- Празароцкая
- Стафанпольская
- Чарневіцкая (з цэнтрам ў вёсцы Ластаўка)
- Чарэская
- Язненская
Ураднікі павета
правіцьВядомыя асобы
правіць- Кастусь Акула (1925—2008) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нарадзіўся ў вёсцы Верацеі)
- Уладзімір Беняшэвіч (1874—1938) — гісторык, даследчык кананічнага права, археограф і візантыст, член-карэспандэнт АН СССР (нарадзіўся ў мястэчку Друя)
- Ігнат Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра
- Адам Шульга — дудар з трупы Ігната Буйніцкага
- Пётр Бурэц — знакаміты дудар з вёскі Асінаўка
- Язэп Драздовіч (1888—1954) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог (нарадзіўся ў засценку Пунькі)
- Янка Пачопка (1890—1977) пісьменнік, фалькларыст
- Міхась Машара (1902—1976) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык (нарадзіўся на хутары Падсосна)
- Пятро Мятла (1890—1936) — грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі
- Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863—1864, бібліяфіл
- Стэфан Еўзебіуш Грынеўскі (1843—1914) — быў шляхціцам з родавага маёнтка Якубёнкі Дзісенскага павета, у 1863-м сасланы ў Томскую губерню за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага
- Генрых Дмахоўскі (1810 — 1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.
Цікавыя факты
правіцьСа шляхты Дзісненскага павета паходзіў Стэфан Яўсеевіч Грынявіцкі (1843–1914), бацька вядомага пісьменніка-рамантыка Аляксандра Грына, аўтара «Пунсовых ветразей» і «Бліскучага свету». За ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага С.Грынявіцкі быў сасланы ў Калывань Томскай губерні, а потым у 1868 г. яму было дазволена перабрацца ў Вяцкую губерню. Там у яго ў шлюбе з Ганнай Сцяпанаўнай Грынявіцкай ў 1880 г. нарадзіўся сын Аляксандр. Прозвішча С. Грынявіцкага было русіфікавана на Грынеўскі[3] [4].
Зноскі
- ↑ Дзісненскі павет на Radzima.net
- ↑ Артыкул «Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна»
- ↑ Артыкул пра балет "Асоль" на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра
- ↑ Артыкул "Беларускія карані "Асоль", газета "Аргументы и факты в Белоруссии". – 2013. – 16 студзеня. – С. 25.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).