Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)

вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі

Дзі́трыкі — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Вёска
Дзітрыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 111 чал. (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231312
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852036
Дзітрыкі на карце Беларусі ±
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет) (Беларусь)
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Вёска знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад горада Ліда, на шашы Р11 Парачаны — Навагрудак.

Рэльеф раўнінны. На поўнач і захад мясцовасць забалочана, на ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, на паўднёвым захадзе знаходзіцца сажалка. З захаду цячэ Чарняўка (прыток Дзітвы), на поўначы рака Дзітва.

Гісторыя правіць

Назва вёскі звязана з ракой Дзітва і мае, праўдападобна, старажытныя, балцкія карані.

Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары Ерэмеевічы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы — у вёсцы Ольжава — знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва «Шведская гара»), рэшткі селішча. У вёсцы Любары — курганападобныя насыпы.

Вядомы з XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак шляхецкая ўласнасць у Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Дзітрыкі належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць Тубелевіча. У вопісе згадваецца малы стаў (сажалка) пані Барымоўскай пры фальварку Дзітрыкі і малы стаў Тубелевіча каля таго ж месца[1].

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У першай палове XIX стагоддзя маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 годзе колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка). Да 1866 года вёска належала да Голдаўскай воласці, у пачатку XX стагоддзя Дзітрыкі ў Тарноўскай воласці Лідскага павета. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка размяшчалася маляўнічая сажалка, сад.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупаваны германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку заняты польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года вёска кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі.

З 1921 года Дзітрыкі ў складзе Польшчы. Вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, паводле перапісу насельніцтва 1921 налічвала 36 жылых пабудоў, 211 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. Пасля прыходу бальшавіцкай улады маёнтак разрабаваны, на месцы панскага дома заложаны будынак школы.

Насельніцтва правіць

Дынаміка насельніцтва:

  • 1996 год — 200 жыхароў, 83 падвор’і
  • 2004 год — 191 чал., 77 двароў
  • 2012 год — 132 жыхары, 64 гаспадаркі
  • 2015 год — 111 жыхароў, 56 гаспадарак

Гаспадарка правіць

У вёсцы знаходзяцца аб’екты сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мажэйкава», размяшчаецца Фалькавіцкае лясніцтва.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 566 с., іл. ISBN 985-01-0522-4