Адкрыць галоўнае меню

Дзітрых Банхёфер (ням. Dietrich Bonhoeffer; 4 лютага 1906 года, Брэслаў, цяпер Вроцлаў - 9 красавіка 1945, Фласенбюрг, Баварыя) — нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік антынацысцкай змовы.

Дзітрых Банхёфер
Партрэт
Род дзейнасці: багаслоў, філосаф, змагар Супраціўлення
Дата нараджэння: 4 лютага 1906(1906-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 красавіка 1945(1945-04-09)[1][2][…] (39 гадоў) ці 8 красавіка 1945(1945-04-08)[5] (39 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Karl Bonhoeffer[d]
Маці: Paula Bonhoeffer[d]
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Сайт: dbonhoeffer.org
Commons-logo.svg Дзітрых Банхёфер на Вікісховішчы

ПастарПравіць

У 1928-1929 - памочнік пастара ў нямецкай евангелісцкай суполцы ў Барселоне (Іспанія), у 1930-1931 стажыраваўся ў Аб'яднанай тэалагічнай семінарыі (Нью-Ёрк). Затым стаў пастарам і выкладчыкам сістэматычнай тэалогіі ў Берлінскім універсітэце. У 1933 пратэставаў супраць расавай палітыкі нацыстаў і ўдзельнічаў разам з пастарам Марцінам Німелерам ў стварэнні Вызнавальнай Царквы, якая выступала супраць спробаў НСДАП падпарадкаваць сабе лютэранскую царкву пасродкам стварэння пранацысцкай «Евангелічнай царквы германскай нацыі». З канца 1933 па 1935 жыў у Англіі. У 1935 вярнуўся ў Германію, стаў арганізатарам і кіраўніком семінарыі Вызнавальнай царквы. У 1936 яму было забаронена выкладаць, затым яму таксама забаранілі публічныя выступы і публікацыі. У 1937 была зачыненая створаная ім семінарыя.


  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Dietrich Bonhoeffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Dietrich Bonhoeffer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118513214 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.