Дзітрых Букстэхудэ

Дзітрых Букстэхудэ (ням.: Dieterich Buxtehude, дацк.: Diderik Buxtehude; 1637?, Ольдэсла, Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 9 мая 1707) — дацка-нямецкі кампазітар, арганіст. Сын і вучань Іагана Букстэхудэ.

Дзітрых Букстэхудэ
Dieterich Buxtehude
Imagebuxtehude.jpg
карціна Іаганеса Форхута 1674 года.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння не пазней за 1640
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1707(1707-05-09)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Hans Jensen Buxtehude[d]
Жонка Anna Margaretha Tunder[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, арганіст, музыкант
Інструменты арган[d]
Супрацоўніцтва Царква Святой Марыі, Любек
Аўтограф Buxtehude Signature.jpg
dietrich-buxtehude.org
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

З 1657 года працаваў царкоўным арганістам у Швецыі і Даніі, з 1668 года ў горадзе Любек, дзе стаў вядомым як арганіст-віртуоз. Пісаў свецкую і духоўную музыку, якую выконваў на арганізаваных ім т.зв. «вячэрніх канцэртах». Вакальна-інструментальную музыку пісаў пад уплывам італьянскіх узораў, у арганных творах выступіў як прадстаўнік паўночна-нямецкага барока і буйнейшы папярэднік І. С. Баха. Сярод твораў: Missa brevis, магніфікат, араторыі, кантаты (больш за 120), матэты, камерна-інструментальныя творы (у т.л. 2 зборнікі трыо-санат, 1696), такаты, прэлюдыі і фугі, харальныя апрацоўкі для аргана, сюіты і варыяцыі для клавіра.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118665685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Dieterich Buxtehude // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dietrich Buxtehude // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118665685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

СпасылкіПравіць