Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2012

Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2012 дзясяты, юбілейны Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне у гісторыі. Конкурс прайшоў ў сталіцы Нідэрландаў - Амстэрдаме, на пляцоўцы арэны Нeineken music hall. Вядучымі конкурсу былі абраны папулярны галандскі тэлевядучы і вядучы галандскага нацынянальнага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2011 Эвоўт Генеманс і вядомая галандская актрыса і тэлевядучая, адна з вядучых Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2007 Кім Ліан ван дер Мэй.

Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2012
Break The Ice! (Зламай Лёд!)
Дата
Фінал 1 снежня 2012
Правядзенне
Месца правядзення Нідэрланды,
Амстэрдам,
Нeineken music hall
Вядучы(я) Эвоўт Генеманс,
Кім Ліан ван дер Мэйдж
Тэлеканал гаспадароў Нідэрланды Algemene Vereniging Radio Omroep (AVRO)
Удзельнікі
Колькасць краін 12
Дэбют Сцяг Албаніі Албанія
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Азербайджана Азербайджан
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Латвіі Латвія
Сцяг Балгарыі Балгарыя
Карта

     Краіны, якія ўдзельнічалі      Краіны, якія ўдзельнічалі раней

Галасаванне
Сістэма галасавання Тэлегледачы/журы: 50/50
Пераможная песня Украіна
«Небо» (Украіна)
Конкурс песні Еўрабачанне
2011 2013

Арганізацыя конкурсу правіць

Галандскі Амстэрдам быў абраны месцам правядзення конкурсу 2012 года 11 кастрычніка 2011 года, падчас з'езду арганізацыйнага камітэту EBU. Арганізатары не сталі раскрываць поўны спіс краін, якія падалі заяўку на правядзення еўрабачання 2012. Тэлеканал AVRO быў абраны афіцыйным тэлеканалам будучага конкурсу. 27 лютага 2012, кіраўніцтва тэлеканала паведаміла аба тым, што музыкальнае спаборніцтва пройдзе на арэне музыкальнага комплекса Нeineken music hall.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе 2012 года будзе скончаны 2 ліпеня 2012, але, ў выніку, калі колькасць краін будзе недастатковай, EBU можа прыняць рашэнне аб працягу прыняцця заявак да сярэдзіны кастрычніка 2012, калі ў Амстэрдаме пройдзе з'езд арганізацыйнага камітэту конкурсу.

Удзельнікі правіць

па стане на 5 чэрвеня 2012 года, удзел у Дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне 2012 падцвердзілі 6 краін. Першы нацянальны адбор адбыўся ў Расіі - 3 чэрвеня. Далей вы можаце бачыць табліцу з інфармацыяй аб нацыянальных адборах на Дзіцячае Еўрабачанне 2012.

Краіна Дата Тэлеканал Назва адбора Пераможца/прадстаўнік Песня
 Расія 3 чэрвеня 2012 Россия 1 "Национальный тур" Валерыя Енгалычава "Сенсация"
 Швецыя 6 чэрвеня 2012 SVT "Lilla Melodifestivalen 2012" Лова Сёнербо "Mitt Mod"
 Украіна 8 ліпеня 2012 NTU "Дитяче Эвробачення 2012"
 Беларусь верасень 2012 Беларусь 1 "Песня для Евровидения 2012"
 Нідэрланды 28 верасня 2012 AVRO "Junior Eirosongfestivalen 2012"
 Бельгія верасень-кастрычнік 2012 VRT "Junior Eurosong 2012"

Паколькі прыём заявак на ўдзел у Еўрабачанні 2012 скончыцца 2 ліпеня, то спіс краін, якія будуць удзельнічаць у конкурсе можа змяніцца. На дадзены момант, сітуацыя з краінамі, якія не падцвердзілі свой удзел/няўздзел наступная:

Краіна Статус дадатковая інфармацыя
 Арменія Не падцверджана
 Грузія Не падцверджана Па інфармацыі eskaz.org(недаступная спасылка), Грузія аб'явіцб аб сваім удзеле у пачатку чэрвеня.
 Балгарыя Не падцверджана
 Латвія Не падцверджана
 Рэспубліка Македонія Не падцверджана
 Італія Магчымы дэбют
 Сан-Марына Магчымы дэбют
 Іспанія Магчымае вяртанне
 Сербія Магчымае вяртанне
 Літва Магчымы сыход
 Малдова Магчымы сыход

Таксама застаецца невядомай інфармацыя аб удзеле/няўдзеле Кіпра, Мальты, Румыніі, Грэцыі, партугаліі, Нарвегіі, Даніі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Францыі і Швейцарыі.

Выканаўцы, якія вярнуліся на конкурс правіць