Дзіцячы сад (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
Дзіцячы сад — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 4.
Славутасць | |
Дзіцячы сад | |
---|---|
54°17′32,53″ пн. ш. 30°59′17,38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Будаўніцтва | 1912—1913 гады |
ГісторыяПравіць
У 1912—1913 гг. да былога будынка каморніцка-таксатарскіх класаў быў прыбудаваны інтэрнат для навучэнцаў каморніцка-агранамічнага вучылішча. Будынак быў мураваны, накрыты жалезам. Паводле дакумента 1913 г., у доме знаходзіліся кватэры служачых[1].
АрхітэктураПравіць
Злучаны з былым таксатарскім корпусам. Двухпавярховы будынак сіметрычны ў плане. Галоўны і дваровы фасады маюць рызаліты. Рызаліт галоўнага фасада завершаны ступеньчатым атыкам. Паміж аконнымі праёмамі 1-га паверха праходзіць гарызантальны руст. Над цэнтральным уваходам навісае казырок на 2 чыгунных ажурных кранштэйнах. 1-ы паверх заняты намяшканнямі дзіцячага сада. 2-і выкарыстоўваецца як жылы[2].
Зноскі
- ↑ Салаўёва Н. У., Пятрова Д. У. БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ — УНІКАЛЬНЫ ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ
- ↑ 868. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
ЛітаратураПравіць
- 868. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх