Дзіўная вайна (фр.: drôle de guerre) — пашыраная ў гістарычнай літаратуры назва пачатковага перыяду (з 3 верасня 1939 па 10 мая 1940) Другой сусветнай вайны на фронце ў Заходняй Еўропе. Таксама можа называцца Фальшывай вайной (англ.: Phoney War) і Сядзячай вайной (ням.: Sitzkrieg).

Дзіўная вайна
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Эвакуацыя немцамі збітага брытанскага самалёта
Эвакуацыя немцамі збітага брытанскага самалёта
Дата 3 верасня 193910 мая 1940
Месца Заходняя Еўропа
Вынік Акупацыя Германіяй Польшчы, Даніі, Нарвегіі
Французская кампанія
Праціўнікі
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг Францыі Гюстаў Гамелен Сцяг Нацысцкай Германіі Рытэр фон Лееб
Сілы бакоў
48 дывізій[1] 42 дывізіі[2]
Страты
2 тысячы забітых, параненых і зніклых без весткі[3] 196 забітых, 356 параненых, 114 якія згінулі без весткі[4], 11 самалёўтаў[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упершыню назва Phoney War было выкарыстана амерыканскімі журналістамі ў 1939 годзе[6]. Аўтарства французскай версіі Drôle de guerre (бел.: дзіўная вайна) належыць пяру французскага журналіста Ралана Даржэлеса[7]. Такім чынам быў падкрэслены характар баявых дзеянняў паміж ваюючымі бакамі - амаль поўная іх адсутнасць, за выключэннем баявых дзеянняў на моры. Ваюючыя бакі вялі толькі баі лакальнага значэння на франка-нямецкай мяжы, у асноўным знаходзячыся пад абаронай ліній Мажыно і Зігфрыда.

Перыяд «Дзіўнай вайны» у поўнай меры быў выкарыстаны нямецкім камандаваннем ў якасці стратэгічнай паўзы. Гэта дазволіла Германіі паспяхова рэалізаваць Польскую кампанію, аперацыю «Везерубунг», а таксама падрыхтаваць план «Гельб».

Характарызавалася адсутнасцю актыўных баявых дзеянняў паміж англа-французскімі і сканцэнтраванымі супраць іх гітлераўскімі войскамі.

Скончылася ў сувязі з наступленнем гітлераўскіх армій у Заходняй Еўропе.

Зноскі

  1. На 9 верасня ў складзе Паўночна-усходняга фронта. Мэй, Э. Р. Странная победа. М., 2009. С. 508—510.
  2. На 9 верасня ў складзе групы армій «Ц». Мэй, Э. Р. Странная победа. М., 2009. С. 507—508.
  3. La drôle de guerre. Ministére de la Defénse
  4. «Berlin Diary» by William Shirer, 20 October 1939
  5. «Berlin expects Italy will react to New Turkish Treaty» Associated Press, 20 October 1939
  6. Лиддел Гарт Б. Г. Вторая мировая война. — М.: АСТ, СПб.: Terra Fantastica, 1999, стр. 56. (руск.)
  7. Max Lagarrigue, 99 questions… La France sous l’Occupation, Montpellier, CNDP, 2007, p. 2. C’est l'écrivain et reporteur de guerre Roland Dorgelès qui serait à l’origine de cette expression qui est passé à la postérité. (фр.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі правіць