Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў

(Пасля перасылкі з Дз. Арлоў)

Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў (26 верасня 1903 — 18 чэрвеня 1969) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларускай ССР (1940).

Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў
Дата нараджэння 26 верасня 1903(1903-09-26)
Дата смерці 18 чэрвеня 1969(1969-06-18) (65 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ганна Браніславаўна Абуховіч
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1254073

Біяграфія правіць

У 1925 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. З 1929 года працаваў у Маскоўскім тэатры УЦСПС, у 1934 годзе перайшоў у Маскоўскі рэалістычны тэатр. У 1936 годзе перабіраецца ў Магілёў. Там ён уступае ў трупу Рускага дзяржаўнага тэатра, грае ў яго спектаклях. З 1939 года становіцца мастацкім кіраўніком гэтага тэатра. Дзмітрый Арлоў дасягаў у сваіх ролях глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет героя, афарбоўваў свае вобразы лірызмам. Камедыйныя ролі Арлова адрозніваліся мяккім гумарам і непасрэднасцю.

З 1934 года пачаў рэжысёрскую дзейнасць. З 1948 года Дзмітрый Аляксеевіч вёў педагагічную працу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, а ў 1952 годзе ўзначаліў кафедру акцёрскага майстэрства.

 
Магіла Дзмітрыя Арлова на Усходніх могілках Мінска.

Памёр 18 чэрвеня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Літаратура правіць