Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі

(Пасля перасылкі з Дз. Жмуроўскі)

Дзмі́трый Пятровіч Жмуроўскі (10 студзеня 1918, в. Барысавічы[1] — 30 чэрвеня 2010, Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1944), доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1974)[1].

Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі
Дата нараджэння 10 студзеня 1918(1918-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2010(2010-06-30) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Біяграфія правіць

З сям’i сялян. У 1938—1941 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў радавым кулямётчыкам 936-га стралковага палка 254-й стралковай Чаркаскай Чырвонаармейскай дывізіі[2] i паказаў прыклады гераізму, знаходлівасці i адвагі.

У баі каля вёскі Кырпыцы Дзмітрый Жмуроўскі асабіста ліквідаваў кулямётны разлік праціўніка, захапіў нямецкі кулямёт i агнём з яго знішчыў некалькі дзясяткаў гітлераўцаў. Мужныя дзеянні кулямётчыка забяспечылі хуткі рух наперад i паспяховае выкананне баявой задачы[2]. Пры фарсіраванні ракі Жыжыі 31 сакавіка 1944 года радавы Жмуроўскі адзін з першых перабраўся на правы бераг ракі i ў цяжкіх умовах забяспечыў агнём свайго кулямёта паспяховае фарсіраванне ракі сваім падраздзяленнем[2]. Камандзір кулямётнага разліку сяржант[крыніца?] Жмуроўскі вызначыўся ў сакавіку 1944 года пры фарсіраванні ракі Прут, паранены, не пакінуў поля бою. Ваяваў на Бранскім, Калінінскім, 2-м Украінскім франтах[1]. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шанчэнкаўскай i Яска-Кішынёўскай аперацый[1]. 13 верасня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Саюза ССР прысвоіў Жмуроўскаму Дзмітрыю Пятровічу званне Героя Савецкага [2].

Пасля вайны скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1946)[1]. З 1950 года выкладчык Маскоўскага бібліятэчнага інстытута, Вільнюскага ўніверсітэта, Мінскага медыцынскага інстытута, з 1960 года — выкладчык кафедры гісторыі КПСС Беларускага ўніверсітэта[1][2]. Аўтар звыш 200 даследаванняў па гісторыі КПСС i КПБ[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Жмуровский Дмитрий Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 227. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. а б в г д е Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі на сайце «Героі краіны»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць