Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў

(Пасля перасылкі з Дз. Паўлаў)

Дзмі́трый Рыго́равіч Па́ўлаў (руск.: Дмитрий Григорьевич Павлов; 4 лістапада 1897, в. Паўлава Калагрыўскага р-на, Кастрамская вобласць, Расія — ліпень 1941) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал арміі (1941).

Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1897(1897-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1941(1941-07-22) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Кавалерыя, танкавыя войскі, пяхота
Званне
Генерал арміі
Генерал арміі
Камандаваў Заходні фронт і Беларуская ваенная акруга
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Омскую вышэйшую кавалерыйскую школу (1922), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1928), акадэмічныя курсы пры Ваенна-тэхнічнай акадэміі (1931).

У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. 3 1931 года на ваеннай службе ў Гомелі, Бабруйску. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939, баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг.. 3 чэрвеня 1940 года камандуючы войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — войскамі Заходняга фронту, пасля разгрому якіх Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР адхілены ад пасады і 22 ліпеня 1941 года прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 года.

Член ЦВК БССР у 1935—1936 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1940 года.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).

Спасылкі правіць