Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі

(Пасля перасылкі з Дз. С. Друцкаму-Зубравіцкаму)

Дзмітрый Сямёнавіч «Сякіра», князь Зубравіцкі з роду Друцкіх, Мітка Сякіра, Дзмітрый Друцкі-Зубравіцкі (Митко Семенович, Митко Зубревицки, Митко Секира, dux Mithko filius Syemoni ducis Druschnensis; каля 1400 — пасля 1444) — староста асцёрскі.

Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі
Дата нараджэння 1400
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1444
Бацька Сямён Дзмітрыевіч
Дзеці Марына Дзмітрыеўна[d]

Біяграфія правіць

Сын князя друцкага Сямёна Дзмітрыевіча. У Друцкім княстве меў удзел з цэнтрам у Зубравічах на рацэ Ульянаўцы. Ад вялікага князя Вітаўта трымаў вялікую Асцёрскую воласць на левабярэжжы Дняпра ў Кіеўскай зямлі.[1]

Крыніцамі згадваецца з 1425 года, калі кароль Уладзіслаў Ягайла даў яму 60 грыўняў на перамышльскіх і драгабыцкіх саляных капальнях і львоўскім мыце. У 1427 годзе атрымаў таксама ад караля маёнткі Хлопы, Вангерчэ, Какаловічэ, Камарна, Літэўчыцэ ў Градоцкім і Кліцка ў Шчырэцкім паветах, агулам на 300 грыўняў.[1]

Паводле Хронікі Быхаўца, адыграў значную ролю ў канфлікце паміж вялікім князем Свідрыгайлам і каралём Уладзіславам Ягайлам. На баку вялікага князя Свідрыгайлы браў удзел у феадальнай вайне, у бітве пад Ашмянамі (1432) разам з братам князем Васілём Красным трапіў у палон да вялікага князя Жыгімонта. Урэшце прызнаў уладу Жыгімонта.[1]

У 7-м індыкце (прыпадае на 1429 або 1444, звычайна дакумент датуюць 1444 годам) склаў тастамент на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў. Паводле тастамента ўладанні князя Дзмітрыя Друцкага-Зубравіцкага складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (напэўна, пазнейшы Новы Быхаў), Добасна і даннікаў у Турцы (сярод зямель Свіслацкай воласці).[1]

Памёр на пачатку валадарства вялікага князя Казіміра.

Сям’я правіць

Жонка — княгіня Соф’я, невядомага паходжання. Паводле Хронікі Быхаўца, Соф’я была пляменніцай («братанкай») Ягайлы і Свідрыгайлы — дачкой князя Жэдзівіда, і ёй належалі спадчынныя правы на Падольскую зямлю, за якую і адбываўся канфлікт паміж Польшчай і ВКЛ. Аднак, Жэдзівіда сярод сыноў вялікага князя Альгерда крыніцы, апроч самой Хронікі Быхаўца, не ведаюць, а быў ён сынам нейкага князя Фёдара[2]. На думку Юзафа Вольфа, Соф’я магла быць дачкой або ўнучкай кагосьці з Карыятавічаў.[1]

Меў дачку Марыну, жонку князя Сямёна Трабскага.[3]

Ёсць думка, што мог мець яшчэ дачок, праз якіх часткі Друцкага княства трапілі да князёў Мошкаўскіх і іншых.

Зноскі

  1. а б в г д Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 57.
  2. Polechow 2020.
  3. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 58.

Літаратура правіць