Днюка
беларускі кароткаметражны дакументальны фільм
«Дню́ка» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёраў Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2009 годзе.[1]
Днюка![]() | |
---|---|
Днюка | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 29 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2009 |
IMDb | ID 7632544 |
Сюжэт
правіцьЗвычайная палеская вёска. У малой хаце, аздобленай тканінамі ўласнай працы, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёй — людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца. Але чаму так цяжка ўздыхае бабуля? Вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей старога веку. Часам смешны, часам журботны…
У фільме здымаліся
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Віктар Корзун | |
Антаніна Корзун |
Здымачная група
правіць- аўтары сцэнарыя і рэжысёры — Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка
- аператар, мантаж — Андрэй Куціла
- гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
- карэкцыя колеру — Дзяніс Волкаў
Узнагароды
правіць- першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011)
- узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010)
- галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі і за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славакія, 2010)
Зноскі
- ↑ Днюка, дак. фільм . Белсат. Праверана 26 красавіка 2020.