Дняпроўская ваенная флатылія
Дняпроўская ваенная флатылія, Дняпроўская флатылія — найменне злучэнняў рачных караблёў Расійскай імперыі і СССР на рацэ Дняпро.
Дняпроўская ваенная флатылія | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Расійскі імператарскі флот |
Тып | Флатылія |
Удзел у |
Створана ў 1737 годзе для садзейнічання Дняпроўскай арміі ў перыяд руска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў (пасля яе заканчэння скасавана). Складалася з 650 малых суднаў.
У сакавіку 1919 года адноўлена ў складзе РСЧФ у Кіеве за кошт мабілізацыі і ўзбраення судоў воднага транспарту ў складзе 19 баявых і дапаможных судоў, у тым ліку ад расфармаванай Прыпяцкай флатыліі. Удзельнічала ў барацьбе з Белым рухам і польска-савецкай вайне. У снежні 1920 года расфарміравана, але праз пяць гадоў адноўлена.
У ліпені 1940 года зноў расфармаваная. У верасні 1943 года адноўлена. Да вясны 1944 годзе ў складзе налічвалася каля 140 баявых караблёў і суднаў. Удзельнічала ў Беларускай і Берлінскай аперацыях.
Летам 1945 года канчаткова скасавана.
Літаратура
правіць- С. Л. Ташлыков. Днепровская военная флотилия // Большая российская энциклопедия.