Дняпроўска-Бугская аперацыя
Дняпроўска-Бугская аперацыя — была праведзена партызанскай брыгадай імя В. М. Молатава Пінскай вобласці з мэтай вывесці са строю шлюзы, плаціны і водаспускі Дняпроўска-Бугскага канала і сарваць перавозкі праціўніка. Аперацыя была распрацавана БШПР у канцы 1942 года.
Дняпроўска-Бугская перацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 19 чэрвеня 1943 | ||
Месца | Дняпроўска-Бугскі канал | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьУ лютым — сакавіку 1943 года дыверсійныя групы атрадаў імя Лазо, імя Кутузава, імя Суворава, вывелі са строю Оўзіцкі, Ляхавіцкі, Радагашчанскі, у маі — шлюзы Пераруб і Радастаўскі на Белаазёрскім канале. У пачатку лета 1943 года праціўнік спрабаваў аднавіць Дняпроўска-Бугскі канал і пусціць яго ў эксплуатацыю. Дзеля гэтай мэты прыбыла аднаўленчая каманда ў складзе батальёна, якую прыкрывалі 6 ваенных катэраў рачной флатыліі. Пачаліся рамонтныя работы.
Ход аперацыі
правіцьДаведаўшыся аб намерах праціўніка, камандаванне брыгады ў ноч на 16 чэрвеня 1943 года сіламі трох атрадаў (каля 400 чалавек) правяло аперацыю па вываду са строю Гарадзенскага, Ляхавіцкага, Оўзіцкага, Перарубскага, Селішчанскага, Старога і Новага Радагашчанскага гідравузлоў. Каб адцягнуць увагу ворага, атрады імя Сталіна і імя У. Р. Нямытава завязалі бой у раёне вёскі Патапавічы, дзе знаходзіліся асноўныя сілы праціўніка і ваенныя катэры. Астатнія сілы брыгады атакавалі пералічаныя вышэй аб'екты і знішчылі іх.
Вынікі
правіцьУ аперацыі праціўнік страціў 12 чалавек забітымі і 36 параненымі, партызаны — 4 чалавека параненымі. Узровень вады панізіўся да 30—60 см, 120 км канала на ўчастку Пінск — Кобрын сталі непрыгоднымі для эксплуатацыі. 120 судоў праціўніка, якія былі перакінуты з Дняпра, засталіся ў Пінскім порце і ў ліпені 1944 года былі захоплены Дняпроўскай ваеннай флатыліяй.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.