Дняпро (гасцініца, Магілёў)
«Дняпро» — колішняя гасцініца ў Магілёве. Размяшчалася ў будынку па адрасе вул. Першамайская, 29, на рагу з завулкам Мігая. Пабудаваны ў 1940 г. з цэглы (архіт. А. Брэгман, А. П. Воінаў). Рэканструяваны ў 1983 годзе.
Славутасць | |
«Дняпро» | |
---|---|
![]() | |
53°54′04″ пн. ш. 30°20′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктар | Авель Пінхусавіч Брэгман і Аляксандр Пятровіч Воінаў |
Дата пабудовы | 1940 год |
![]() |

Цяпер у будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Дняпро», начны клуб «Куба», ігральныя клубы «Вулкан», «Мяцеліца» і іншыя ўстановы.
Архітэктура Правіць
Будынак 5-павярховы, у плане складанай канфігурацыі. Галоўны фасад вылучаюць 2 бакавыя несіметрычна выступаючыя рызаліты, па цэнтры — галоўны ўваход. Пластычная выразнасць дасягаецца ўвядзеннем вертыкальных рэбраў, паміж якімі размешчаны лоджыі. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. На 1-м паверсе — вестыбюль, адміністрацыйныя і бытавыя памяшканні, рэстаран. На 2—5-м паверхах — у цэнтры хол, да якога далучаюцца жылыя пакоі. Разлічана на 305 месцаў.
Літаратура Правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дняпро (гасцініца, Магілёў)