Днястроўскі каньён
Днястроўскі каньён — каньён, які ўтвораны ракой Днестр і размешчаны на мяжы чатырох абласцей Украіны: Івана-Франкоўскай, Цярнопальскай, Чарнавіцкай і Хмяльніцкай. Яго агульная даўжыня складае каля 250 км, што робіць каньён адным з найбуйнейшых каньёнаў не толькі ва Украіне, але і Еўропе.

Днястроўскі каньён, згодна з вынікам усеўкраінскага інтэрнэт-апытання, абвешчанага 26 жніўня 2008 года, прызнаны адным з 7 прыродных цудаў Украіны.
Каньён утварыўся ў выніку спецыфічнай геалагічнай будовы мясцовасці, а таксама тэктанічных рухаў і працэсаў воднай і ветравай эрозіі.