Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт

Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэтукраінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт
(ДГУ)
Дніпровський гуманітарний університет
Dgu logo.png
Dgu logo.png
Арыгінальная назва Дніпровський гуманітарний університет
Міжнародная назва Dniprovskii University of the Humanities
Заснаваны 2003
Тып класічны ўніверсітэт
Студэнты 1 500
Дактары 17
Юрыдычны адрас вул. Арлоўская 1Б, 49064 г. Дніпро, Украіна
Сайт dgu.com.ua

Агульная характарыстыкаПравіць

Заснаваны 26 мая 2003 года як Днепрапятроўскі гуманітарны ўніверсітэт. У 2003-2011 гадах універсітэт працаваў на матэрыяльнай базе Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў. З 2011 года адукацыйны працэс ажыццяўляецца ва ўласным чатырохпавярховым будынку, у якім маюцца канферэнц і актавая залы, лекцыйныя залы і навучальныя аўдыторыі, бібліятэка з чытальнай залай, спартыўная і трэнажорная залы, камп'ютарныя класы з сучасным абсталяваннем і доступам да інтэрнэту, буфет-сталовая і інш. Агульная плошча матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта складае 12376,8 м2.

Адукацыйны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 17 дактароў навук, прафесараў і 36 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Удзельная вага спецыялістаў з навуковымі ступенямі і званнямі сярод навукова-педагагічных работнікаў складае больш за 75 %.

Універсітэт акрэдытаваны на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў сферы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з ліцэнзіяй Міністэрства адукацыі і навукі Украіны для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія», «Правазнаўства», «Турызм», «Гатэльна-рэстаранная справа» на першым (бакалаўр) узроўні, другім (магістр) узроўні і па адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўню спецыяліста.

СтруктураПравіць

  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт турызму і гатэльна-рэстараннай справы

СпасылкіПравіць