Добасна (рака)
Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна, Дубосьня — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Добасна | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 81 км |
Басейн | 874 км² |
Вадацёк | |
Выток | Скачок |
• Каардынаты | 53°21′54″ пн. ш. 29°37′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 52°51′00″ пн. ш. 30°03′47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
НазваПравіць
Назва Дабасна балцкага паходжання[1].
Корань Dab- таксама ў літоўскіх гідронімах Dabinta, Dabinčius, Dabotis, Dabulis. Роднасны корань Dub- у гідронімах тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa.
Звязана з літоўскім dubti "угінацца", daburys, duburys "рачны вір (паглыбленае, "увагнутае" месца)"[2][3].
У назве Дабасна корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назвах возера Мядзесна на Задзвінні, дзвінскай ракі Лужасна, дняпроўскіх рэк Опісна (< *Apesna), Нерасна, Турасна[4].
Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė "рака" — upėsnis "рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера"[5].
Назва была матываваная асаблівасцямі рэчышча (яго глыбіні) і значыла "Глыбокая (рака)".
ВодаапісаннеПравіць
Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.
У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.
ПрытокіПравіць
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 78, 93.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 885—887.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.