Добрушскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі

До́брушскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1926 годзе. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Чарнігаўскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Тэрыторыя раёна падзелена на 13 сельскіх саветаў, у склад якіх уваходзяць 85 населеных пунктаў і гарадскі пасёлак Церахоўка.

Добрушскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Добруш
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
12 лютага 1935
Дата скасавання 4 жніўня 1927
Старшыня райвыканкама Аляксандр Горбач[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 41,89 %, руская 55,81 %
Размаўляюць дома: беларуская 15,69 %, руская 78,63 %[1]
Насельніцтва (2009)
40 632 чал.[1] (9-е месца)
Шчыльнасць 28,08 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,38 %,
рускія — 7,26 %,
украінцы — 1,47 %,
іншыя — 0,89 %[1]
Плошча 1 452,72[2]
(16-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
158 м[3]
Добрушскі раён на карце
Тэлефонны код +375 2333
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Сельскагаспадарчыя землі займаюць 70 739 га. На тэрыторыі знаходзіцца Шабрынскі біялагічны заказнік. На тэрыторыі раёна — 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн т., 2 радовішча гліны, 2 радовішчы пяску. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння: Добрушскае геалагічнае агаленне.

Гісторыя правіць

Добрушскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — фабрычна-завадскі пасёлак Добруш. У склад раёна ўключана 20 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Вадапойскі, Добрушскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Кармянскі, Кругоўскі, Ларышчаўскі, Мар’інскі, Навакрупецкі, Навашляхаўскі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Старакрупецкі, Харошаўскі, Чырванасцяжскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Навакрупецкі, Старакрупецкі — Гомельскаму раёну; Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі — Церахоўскаму раёну; адначасова Добруш набыў статус горада, Добрушскі сельсавет скасаваны.

12 лютага 1935 года Добрушскі раён утвораны зноў, у яго склад уключаны 10 сельсаветаў: Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі, Мар’інскі сельсаветы з Веткаўскага раёна; Жгуна-Будскі нацыянальны рускі і Жгунскі сельсаветы з гарадской рысы горада Гомеля; Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы Церахоўскага раёна. У 1937 годзе Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жгунскі і Харошаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Веткаўскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Церахоўка, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дубраўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пракопаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі сельсаветы скасаванага Церахоўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Добруш атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 6 студзеня 1965 года Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; 18 студзеня 1965 года Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пасёлка Кавалёў), Маркавіцкі, Пракопаўскі сельсаветы — Гомельскаму раёну; Ачоса-Руднянскі сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі. 8 снежня 1966 года скасаваны Гардуноўскі сельсавет, утвораны Івакаўскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна гарадскі пасёлак, 18 сельсаветаў, 118 населеных пунктаў[4]. 2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў Жгунскі, 25 лютага 1977 года Мар’інскі сельсавет — у Рассветаўскі. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны Агародня-Гомельскі сельсавет, 23 студзеня 1995 года — Кругоўскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Добруш і Добрушскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Васільеўскі, Дзям’янкаўскі і Дубраўскі сельсаветы[5], 27 снежня 2022 года — Кузьмініцкі сельсавет[6].

Прамысловасць правіць

Найбольш развітыя галіны прамысловасці: папяровая, лёгкая, харчовая і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Вядомыя асобы правіць

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 29 мая 2021.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 421 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура правіць

  • Добрушскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 174. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць