Добрушскі раённы краязнаўчы музей
Добрушскі раённы краязнаўчы музей — музей, заснаваны ў горадзе Добруш 1 красавіка 2002 года ў адпаведнасці з рашэннем Добрушскага райвыканкама ад 29.03.2002 г. Адкрыты для наведвальнікаў 5 чэрвеня 2005 года. Размешчаны ў адрэстаўрыраваным будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя і ўзведзены на сродкі княгіні І. І. Паскевіч як школа для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў. Музеем кіравалі А. Л. Прахарэнка, В. А. Сужаеў. З 2007 года дырэктар А. В. Агееў.
Добрушскі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
Профіль | Краязнаўчы |
Заснаваны | 1 красавіка 2002 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Добруш, Беларусь |
Адрас | 247054, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Добруш, вул. Ф. I. Паскевiча, 1 |
dobrush.museum.by/be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5011 адзінку захоўвання, навукова-дапаможны — 1898 адзінак. Агульная плошча экспазіцый 213 м², размешчана ў 5 залах. Дзейнічаюць таксама 2 выставачныя залы агульнай плошчай 50 м².
Экспазіцыі
правіцьУ музеі працуюць наступныя экспазіцыі: «Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна», «Добрушскі край. Ад здабыч да прамысловасці», «Добрушчына партызанская», «Добрушскі парцалян». 13 кастрычніка 2008 года адкрыта «Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова». 3 верасня 2022 г. адкрыта пастаянна дзеючая экспазіцыя, прысвечаная Івану Шамякіну.
Агульная колькасць музейных прадметаў — 9256. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў і інш.; распрацавана і дзейнічае музейна-адукацыйная праграма «Мой край — ты песня і легенда».
Галерэя
правіць-
Абразы
-
Троіца, ХІХ ст.
-
Працоўны стол Івана Шамякіна