Добрына (возера, Віцебскі раён)
До́брына — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км на паўднёвы захад ад Віцебска, каля вёсак Асінаўка і Добрына.
Добрына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150,2 м |
Даўжыня | 1,59 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,37 км² |
Аб’ём | 0,00112 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,69 км |
Найбольшая глыбіня | 4,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,22 ‰ |
Празрыстасць | 0,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 15,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Дабрэйка |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,59 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 3,69 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м, сярэдняя 3м. Плошча вадазбору 15,2 км². Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн. м³.
Катлавіна Добрына лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 20 метраў, спадзістыя. Ва ўсходняй частцы возера схілы стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўднёвай частцы возера месцамі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. На мелкаводдзі дно возера пясчанае, на большых глыбінях выслана сапрапелем і гліністым ілам (у паўднёвай частцы).
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у паўночнай частцы выцякае рака Дабрэйка (прыток Заходняй Дзвіны).
Добрына зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—6 (месцамі да 20) метраў ад берага і да глыбіні 1 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Рачэўскі А. М. Добрына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Добрына Архівавана 7 лютага 2013.
- Озёра Витебского района (руск.)
Для паляпшэння артыкула пажадана |