Добрынскі манетна-рэчавы скарб

До́брынскі манетна-рэчавы скарбскарб, знойдзены ў 1962 г. каля вёскі Добрына ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.

Скарб ухаваны ў 1-й палове 840-х гг. і складаўся з сярэбранай шыйнай грыўні і 537 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата.

Грыўня правіць

Грыўня (маса 200,8 г), мела выгляд 8-граннага дроту (даўжыня 68 см), арнаментаванага па 4 верхніх гранях 4-пялёсткавымі разеткамі з рэльефнымі кропкамі ў цэнтры. На канцах дроту кубікападобныя галоўкі з усечанымі верхнімі вугламі, арнаментаваныя востравугольнымі разеткамі (на квадратных гранях) і фігурамі. Грыўня, магчыма, паўночна-заходняга паходжання (відавочна, з вострава Готланд), тыпалагічна блізкая грыўням Парэцкага манетнага скарбу.

Дырхемы правіць

Літаратура правіць

  • Добрынскі манетна-рэчавы скарб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 264. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Рабцэвіч, В. Н. Добрынскі манетна-рэчавы скарб / В. Н. Рабцэвіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 228—229. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Рябцевич, В. Н. Два монетных клада XIX в. из Витебской области / В. Н. Рябцевич // Нумизматика и эпиграфика. — 1965. — Т. 5. — С. 121—160.