«До́гмэн» або «Саба́чнік» (Dogman) — італьянская крымінальная драма 2018 года, пастаўленая рэжысёрам Матэа Гаронэ.

ДогмэнM:
Dogman
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1] і крымінальны фільм[d][1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 102 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 11 ліпеня 2018[1], 18 кастрычніка 2018[2], 2 лютага 2019 і 24 студзеня 2019[3]
IMDb ID 6768578
Афіцыйны сайт (англ.)

Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую мужчынскую ролю[5].

Сюжэт правіць

Марчэла — маленькі чалавек з вялікім сэрцам і сумнымі вачыма. Ён трымае цырульню для сабак «Догмэн» і ўмее ўціхамірыць ласкавым словам і піт-буля, і мясцовага грамілу Сімонэ, які тэрарызуе ўсю акругу. Марчэла марыць адвезці любімую дачку ў далёкае падарожжа, але па дабрыні душэўнай суправаджае Сімонэ ў яго крымінальных вылазках, і аднойчы гэта прыводзіць да катастрофы. Здраджаны сябрам, Марчэла ўпершыню ў жыцці рашаецца аб’явіць сапраўдную вайну[6].

Узнагароды і намінацыі правіць

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
71-ы Канскі кінафестываль 819.05.2018
Каны
  «Залатая пальмавая галіна» «Догмэн», Матэа Гаронэ Намінацыя [5]
Найлепшая мужчынская роля Марчэла Фонтэ Перамога
Сабачая пальма Усе сабакі, што зняліся ў фільме Перамога
31-я Еўрапейская кінапрэмія 15.12.2018
Севілья
Найлепшы еўрапейскі фільм «Догмэн» Намінацыя [7][8]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Матэа Гаронэ Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі акцёр Марчэла Фонтэ Перамога
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Матэа Гаронэ, Уга Кіці, Масіма Гаўдыоза Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах Масіма Кантыні Парыні Перамога
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму Далія Колі, Ларэнца Тамбурыні, Даніэла Тартары Перамога

Зноскі

  1. а б в Blanc J. AlloCiné — 1993.
  2. Internet Movie Database — 1990.
  3. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  4. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. а б DOGMAN — Festival de Cannes (фр.). Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 6 ліпеня 2019.
  6. «Анёл», «Догмэн» ды іншыя. Фільмы з лонг-ліста «Оскара», якія пакажуць на менскім «Лістападзе» . Радыё Свабода (21 кастрычніка 2018). Праверана 6 ліпеня 2019.
  7. 2018 Nominations (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 6 ліпеня 2019.
  8. 2018 Winners (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 6 ліпеня 2019.