Дойлід (скульптура)
Дойлід — скульптура ў Мінску, размешчаная на плошчы Незалежнасці, паміж домам Уніхоўскага і гасцініцай «Мінск». Устаноўлена ў 2007 годзе да 940-годдзя Мінска. Аўтар твора — скульптар Уладзімір Жбанаў[1].
Помнік | |
Дойлід | |
---|---|
53°53′49″ пн. ш. 27°32′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Уладзімір Іванавіч Жбанаў |
Дата пабудовы | 2007 год |
Апісанне
правіцьУ цэнтры кампазіцыі — барадаты дойлід у тозе са скруткам чарцяжоў у руцэ. Ён стаіць над горадам і правай рукой нібы варожыць над будынкамі, якія сімвалізуюць архітэктуру Мінска розных эпох. Перад дойлідам — мініяцюрныя копіі брамы старажытнага драўлянага замка XII стагоддзя, касцёла бернардзінак XVII стагоддзя і будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[1].
Скульптар тлумачыў, што ў сваёй рабоце «хацеў адлюстраваць ролю архітэктуры ў мастацтве і ў жыцці людзей, а таксама прадставіць асобу архітэктара, менавіта таго, хто стварае „вечныя“ помнікі»[1].
Цікавыя факты
правіцьПрыз «Дойлід Беларусі», якім адзначаюцца людзі, якія ўнеслі важкі ўнёсак у развіццё беларускай архітэктуры, мае выгляд паменшанай копіі сталічнай скульптуры.