Докшыцкі павет
Докшыцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў 1793—1797 гадах.
Павет утвораны ў складзе Мінскай губерні з частак Ашмянскага і Менскага паветаў Вялікага Княства Літоўскага пасля іх далучэння да Расійская імперыі ў час Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка (з 1795 года горад) Докшыцы. Найбольш значнымі паселішчамі Докшыцкага павета былі мястэчкі Беразіно, Гайна, Даўгінава, Ілья, Лагойск, Плешчаніцы, сёлы Бягомль, Нябышына і іншыя. Павет скасаваны ў пачатку 1797 года, яго тэрыторыя падзелена паміж Вілейскім і Барысаўскім паветамі Мінскай губерні.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.