Домавіна (выдавецтва)

Домавіна, поўная Народнае выдавецтва Домавіна (в.-луж.: Ludowe nakładnistwo Domowina, н.-луж.: Ludowe nakładnistwo Domowina, ням.: Domowina-Verlag) — выдавецтва ў Баўтцэне (Германія). Выдае літаратуру на ніжнялужыцкай і верхнялужыцкай мовах.

Домавіна
Краіна  Германія
Заснавана 1 ліпеня 1958 года
Адрас Tuchmacherstraße 27, 02625 Bautzen
Вэб-сайт domowina-verlag.de

Гісторыя правіць

Заснавана 1 ліпеня 1958 года ў Баўтцэне як дзяржаўнае прадпрыемства. Прыватызавана пасля аб’яднання Германіі. Выпускае друкаваную прадукцыю на лужыцкіх мовах, у выдавецтве выходзяць лужыцкія перыядычныя выданні «Serbske Nowiny», «Nowy Casnik», «Katolski Posoł», «Rozhlad», «Lětopis».

У 2008 годзе выпусціла 3800 друкаваных найменняў.

Вядомыя супрацоўнікі правіць

Літаратура правіць

  • Bernd-Ingo Friedrich: 50 Jahre Domowina-Verlag. 50 lat ludowe nakładnistwo Domowina. In: Marginalien. Zeitschrift für Buchkunst und Bibliophilie. Heft 193 (1, 2009), Harrassowitz Verlag, Wiesbaden 2009, ISSN 0025-2948, S. 43-49 (Digitalisat als 50 Jahre Domowina-Verlag Bautzen. 50 lat ludowe nakladnistwo Domowina Budysin.)
  • Domowina Verlag, Bautzen. In: Christoph Links: Das Schicksal der DDR-Verlage. Die Privatisierung und ihre Konsequenzen. 2. Auflage, Links, Berlin 2010, ISBN 978-3-86153-595-9, zugleich: Dissertation, Humboldt-Universität Berlin, 2008, S. 64-65

Спасылкі правіць