Дом Агінскага (Гродна)

Дом Агінскага — колішні будынак у Гродне, які існаваў у канцы XVIII — сярэдзіне XIX стст. Пабудаваны ў 1790 г. па праекце архітэктара Караля Шыльдгаўза ў стылі класіцызму з элементамі народнага дойлідства.

Архітэктура правіць

Уяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з развітымі рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і 4 алькежамі па вуглах. У мураваным першым паверсе знаходзіліся каморы і парадная двухмаршавая лесвіца. Драўляны другі паверх уключаў жылыя пакоі, залы, кухні. Асноўны аб'ём накрыты высокім чатырохсхільным чарапічным дахам. Фасады дома мелі чатырох'яруснае вырашэнне. Ніжні ярус (першы паверх) масіўны, з невялікімі гладкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, верхні (другі паверх) — больш высокі, ажурны, прарэзаны рытмічным радам шырокіх акон з ліштвамі. Рызаліт на галоўным фасадзе быў завершаны невялікім атыкам, галоўны ўваход быў аформлены стылізаваным порцікам.

Літаратура правіць

  • Гродзенскі дом Агінскага // Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. / Беларус. энцыкл.; рэдкал..: А. А. Воінаў і інш. — Мінск,1993. — С. 171.
  • Гродзенскі дом Агінскага / Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-і т. / гал. рэд. І. П. Шамякін. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 188.* Гродзенскі дом Агінскага // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 1997. -Т. 5. — С. 431.
  • Чантурия, В. А. [Гродненский дом Огиньского] / В. А. Чантурия // Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии : в 2 т. / Чантурия В. А. — Минск, 1985.- Т.1. — С. 264.

Спасылкі правіць