Дом Грубіна

Магілёў

Дом Грубіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу вуліцы Першамайскай (№ 21) і Пажарнага завулка (№ 1).

Славутасць
Дом Грубіна
53°53′58″ пн. ш. 30°20′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Будынак у пачатку XX ст.

Дом пабудаваны купцом 2-й гільдыі Натанам Грубіным (пам. 1909)[1]. У будынку размяшчаліся гасцініцы «Метраполь», «Арлоўская» і аптэка Б. Моўшавіча. У час Першай сусветнай вайны ў гасцініцы пражывалі афіцэры Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага[2], а пазней бальшавіцкі баявы атрад. Пасля разгрому Карнілаўшчыны, Л. Карнілаў і яго саўдзельнікі генералы А. Дзянікін, А. Лукомскі, С. Маркаў, І. Раманоўскі і іншыя былі арыштаваны і трымаліся пад вартай у гасцініцы «Метраполь», пасля пераведзены ў быхаўскую турму[2].

Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне «Беларусбанка».

 
Дом з Пажарнага завулка

Мемарыяльныя дошкі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць