Дом Зільберман

Магілёў

Дом Зільберман — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 28.

Славутасць
Дом Зільберман
Магілёў. Па Ленінскай (12).jpg
Дом па Ленінскай вуліцы, 28
53°53′56,47″ пн. ш. 30°20′14,10″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Commons-logo.svg Дом Зільберман на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Дом Зільберман (справа) у пачатку XX ст.

Трохпавярховы будынак пабудаваны як жылы ў пачатку XX стагоддзя, належыў Сары Зальмаўне Зільберман (меў 74 пакоі). Да 1917 года на першым паверсе размяшчалася Лясное межавае бюро А. І. Залманава, аддзяленне Азова-Данскога банка, 6 крам, у тым ліку пісчапапяровая С. П. Левіна, Меерзона. У 1909 годзе будынак часткова займала таварыства ўзаемнага крэдыта. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясціліся савецкія ўстановы: другі паверх займалі аддзел губсаўнаргаса і жылыя кватэры; трэці паверх — канцэлярыя будаўнічага аддзела губсаўнаргаса. На першым паверсе размясціліся склады губсаўнаргаса, аддзел апрацоўкі металаў. У 1918 годзе ў час нямецкай акупацыі ў будынку была рэдакцыя газеты «Рэха», з лістапада, пасля вызвалення, — рэдакцыя «Известий» Магілёўскага губраўкама, затым Упраўленне савецкімі друкарнямі[1].

У двары дома калісьці размяшчаліся два флігеля на 46 пакояў, якія таксама пасля 1917 г. былі рэквізіраваны пад савецкія ўстановы. У двары побач з флігелямі стаяў яшчэ адзін драўляны дом на мураваным фундаменце (не захаваўся), дзе размяшчалася сінагога Зільберман[1].

Пасля вайны цалкам страціў багаты дэкор. Цяпер гэта жылы дом з кнігарняй «Асвета» на першым паверсе[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць