Дом Ландау (Магілёў)

Дом Ландау — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 27.

Славутасць
Дом Ландау
Могилев. Р-н к.т. "Чырвоная Зорка" - panoramio (Ландау).jpg
Дом па Першамайскай вуліцы, 27
53°54′01,69″ пн. ш. 30°20′05,82″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы пачатак XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Commons-logo.svg Дом Ландау на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Дом пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы як жылы. Першапачаткова быў двухпавярховым з невысокім цокалем, пазней надбудаваны яшчэ два паверхі. Належыў Гіршы Самуілавічу Ландау, ганароваму грамадзяніну Магілёва. Меў падвал, дзе размяшчалася дзве кватэры на 8 пакояў, і трохпавярховы флігель з кватэрамі на 10 пакояў. На трэцім паверсе флігеля да 1919 г. была малітоўная школа Ландау, на першым паверсе — крама і кватэры на 9 пакояў, тры з якіх заняты савецкай дзяржаўнай установай. На другім паверсе размяшчаліся кватэры на 13 пакояў. У 1921 г. 12 пакояў першага і другога паверха будынка займаў камсамольскі клуб. У 1924 г. будынак нацыяналізаваны. Тут у былой краме размясцілася шавецкая майстэрня. Пасля яе ліквідацыі 25 кастрычніка 1924 г. рабочымі майстэрні арганізаваны працоўны калектыў пры біржы працы. У 1926 г. у будынку размяшчаецца польскі клуб[1].

У пасляваенны час выкарыстоўваўся як жылы з рознымі установамі. Цяпер верхнія паверхі жылыя, на ніжнім — гандлёвыя крамы[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.