Дом Маховера (Пажарны завулак)

Магілёў

Дом Маховера — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу вуліцы Ленінскай (№ 24) і Пажарнага завулка (№ 15).

Славутасць
Дом Маховера
Дом № 15
Дом № 15
53°53′55″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаўніцтва 1840-я1850-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Пажарны завулак ад скрыжавання з Вялікай Садовай у бок Дняпроўскага праспекта
 
Цяперашні выгляд вуліцы

Двухпавярховы цагляны будынак на невысокім цокалі пабудаваны меркавана ў 1840—1850-я гады. Домам валодала сям’я Маховераў. У пачатку XX стагоддзя акрамя жылых кватэр у ім знаходзілася галантарэйная крама Г. Тыркельтаўба, кнігарня Ш. Шаіна, у частцы, якая выходзіла на Вялікую Садовую вуліцу (Ленінскую) — бакалейная крама Б. Гурэвіча «Варшаўскі яўрэйскі каўбасны гандаль», аддзяленне Санкт-Пецярбургскага страхавога таварыства «Надзея», друкарня Шнейдэра, у цокальных памяшканнях размяшчаліся розныя майстэрні[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны снарадам, які патрапіў у яго. Большая частка, якая выходзіла на Ленінскую вуліцу, знесена і не аднаўлялася. Захавалася крыло якое выходзіла на Пажарны завулак № 15[1].

Цяпер у будынку размяшчаецца казіно Maxbet.

Зноскі

  1. а б Пожарный переулок в истории пожарной службы. 02.08.2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 24 мая 2020.

Спасылкі правіць