Дом Саветаў (Баранавічы)

Баранавічы

Дом Саветаў — будынак у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці, размешчаны па Савецкай вуліцы, 79. Пабудаваны ў 1978 годзе па праекце архітэктара Л. Макарэвіча. У будынку размешчаны Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт, раней таксама размяшчаўся гарадскі выканаўчы камітэт[1].

Дом Саветаў
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Архітэктар Леанід Васілевіч Макарэвіч
Карыстальнік Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт[d] і Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт

Архітэктура

правіць

Г-падобная ў плане кампазіцыя складаецца з асноўнага 6-павярховага прамавугольнага ў плане цаглянага са зборна-маналітным каркасам будынка і злучанай з ім па першым паверсе крытай пераходнай галерэяй прамавугольнай у плане залы пасяджэнняў (на 395 месцаў). Службовыя памяшканні размешчаны абапал калідораў, што адыходзяць у 2 бакі ад лесвічна-ліфтавага хола. Галоўны ўваход акцэнтаваны асіметрычна размешчаным вынасным аб’ёмам лесвічна-ліфтавога вузла. Пластыка галоўнага фасада ствараецца мерным рытмам пілонаў на вышыню 2—6-га паверхаў, злучаных паміж сабой міжпаверхавымі прасценкамі. Фасады апрацаваны тынкоўкай светлага колеру. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны гіпсабетонныя пліткі, тэразітавы тынк і іншыя матэрыялы[1].

Разам з іншымі будынкамі фарміруе адміністрацыйна-грамадскі цэнтр горада па вуліцы Савецкай[1].

Зноскі

  1. а б в Л. В. Макарэвіч. Баранавіцкі Дом Саветаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Л. В. Макарэвіч. Баранавіцкі Дом Саветаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.