Дом Стэнбака
Дом Стэнбака (эст.: Stenbocki maja) — будынак Урада і Дзяржканцылярыі Эстонскай Рэспублікі.
Славутасць | |
Дом Стэнбака | |
---|---|
![]() | |
59°26′18″ пн. ш. 24°44′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1792[1] |
![]() |
Узведзены на паўночным боку ўзгорка Тоампеа ў Таліне паводле праекта архітэктара Іагана Каспара Мора для судовых устаноў Эстляндскай губерні. Аднак пасля ўзвядзення будынка ў 1792 годзе ён стаў гарадской рэзідэнцыяй графа Якаба Понтуса Стэнбака.
Будынак узведзены ў строга класіцыстычным стылі, на фасадзе вылучаюцца балкон на шасці дарычных калонах.
Пачынаючы з 2005 года ў доме Стэнбака кожны год праходзяць дні адкрытых дзвярэй.[2]
Зноскі
- ↑ Нацыянальны рэестр культурных каштоўнасцей Эстоніі — 1994.
- ↑ Ансіп адчыніў дзверы дома Стэнбака для ўсіх(недаступная спасылка) // Novosti ERR, 06.08.2010
Спасылкі
правіцьДом Стэнбака на Вікісховішчы |