Дом губернатара (Магілёў)

(Пасля перасылкі з Дом губернатара, Магілёў)

Дом губернатара — колішні будынак на паўднёвым боку Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) ў Магілёве.

Славутасць
Дом губернатара
Дом губернатара
Дом губернатара
53°53′38″ пн. ш. 30°19′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1778 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Будынак губернскага праўлення і дом губернатара. 1906

Пабудаваны ў 1778 годзе на паўднёвым боку Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. Побач знаходзіўся будынак Губернскага праўлення.

З’яўляўся рэзідэнцыяй магілёўскіх губернатараў, у т. л. у 18721893 гг. А. С. Дамбавецкага.

 
Палац у час знаходжання Стаўкі ў Магілёве. 1915

Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, будынак займаў расійскі імператар Мікалай II. Афіцыйны гістарыёграф у свіце імператара Дзмітрый Дубенскі[ru] так апісвае абстаноўку[1]:

  Дом невялікі і цалкам пакінуты ў тым жа выглядзе, як ён быў пры Магілёўскім губернатары Пільцы[ru]; пры ім пачалася вайна. Наверсе, ва 2-м паверсе, знаходзілася залы на 4 акны, побач кабінет Яго Вялікасці на 2 акны, са звычайнай простай правінцыйнай мэбляй, невялікім пісьмовым сталом, канапай, на якой Цар трымаў частку папер, затым таксама на 2 акны спальня Яго Вялікасці і Спадчынніка з паходнымі ложкамі, рукамыйніцай, туалетным столікам, некалькімі крэсламі. Тут жа звычайна стаялі боты ў калодках і вісела нейкая вопратка ў чахлах. Ля ложкаў, накрытых пледамі, на сценах панавешаны былі шматлікія абразкі, крыжыкі. Усё гэта блаславенне ад Сваёй сям'і і блізкіх асоб і сяброў.

З залы налева размешчана сталовая, даволі вялікая, але таксама з простай звычайнай мэбляй. Тут жа наверсе два пакоі для графа Фрэдэрыкса і адзін генерала Ваейкава. На 1-м паверсе знаходзілася ваенна-паходная канцылярыя Яго Вялікасці і размяшчаліся генерал-ад'ютант Нілаў[ru], князь Далгарукі[ru], генерал Нарышкін[ru] - начальнік ваенна-паходнай канцылярыі, лейб-хірург С. П. Фёдараў[ru].

Прыслугі было няшмат: 5-6 лакеяў, скараход, камердынер Цара, кухары і іншыя... Усе яны туліліся па маленькіх пакойчыках дома.

 


У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся гарадскі Палац піянераў. У чэрвені 1944 г. узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.

Архітэктура правіць

 
Фасад і планы палаца. 1804

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры з нязначным выступам рызаліты (цэнтральны быў завершаны трохвугольным франтонам, бакавыя аздобленыя вуглавымі пілястрамі), падзеленыя карнізным поясам на два ярусы. Сцяна першага ярусу аздобленая рустам. Рытм фасадаў стварала сетка прамавугольных аконных праёмаў, завершаных у другім ярусе плоскімі сандрыкамі, на цэнтральным рызаліце трохвугольнымі франтончыкамі. На першым паверсе размяшчаліся жылыя і службовыя памяшканні, на другім — парадная зала, гасціная, сталовая, кабінет. Двор быў абнесены каменнай сцяной, да якой прыбудаваны стайня, свірны і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Уваход у двор з боку плошчы афармляла манументальная брама ў выглядзе плоскага чатырохкалоннага порціку з арачным праездам у цэнтры, яна злучала дом з будынкам губернскага праўлення, утвараючы адзіны ансамбль.

Зноскі

  1. Дубенский Дмитрий Николаевич. Революция, или Как произошел переворот в России. — АСТ, 2017. — 432 с. — ISBN 978-5-17-101779-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць