Дом купца Аношкі

(Пасля перасылкі з Дом купца Анташкевіча)

Дом купца Аношкі — помнік архітэктуры барока ў Магілёве, узведзены ў канцы XVIII ст. Размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 37. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].

Жылы дом
Дом купца Аношкі
Магілёў. Па Ленінскай (22).jpg
53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата пабудовы 1698 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000026шыфр 512Г000026
Лагатып Вікісховішча Дом купца Аношкі на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Узведзены ў 1698 г. з цэглы ў стылі барока. Дом належаў багатай сям’і магілёўскіх купцоў Аношкаў[2]. Як адзін з лепшых у горадзе быў прадстаўлены губернскімі ўладамі для пражывання аўстрыйскаму імператару Іосіфу ІІ, што прыбыў у Магілёў для сустрэчы з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ у маі 1780 года[2], праз 8 гадоў пасля ўваходжання Магілёва ў склад Расійскай імперыі. Пра сустрэчу нагадвае памятная дошка на будынку[3].

З 1815 да 1917 года ў будынку размяшчаўся Магілёўскі дваранскі сход[2].

Рашэнне аб адкрыцці ў Магілёве філіяла Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, прысвечанага найбуйнейшаму пейзажысту ХХ стагоддзя, ураджэнцу Магілёўскай губерніі Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулю (1872—1957), было прынята ў 1977 г. Паколькі дом у маёнтку Крынкі каля Бялынічаў, дзе нарадзіўся мастак, не захаваўся, для размяшчэння музея быў абраны двухпавярховы дом Аношкаў. У 1977—1979 гг. адбывалася рэканструкцыя будынка, у ходзе якой быў надбудаваны 3-ці паверх[2]. 24 снежня 1982 г. у будынку адкрыты мемарыяльны музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

У чэрвені 2013 пачаўся капітальны рамонт будынка, які мусіў быць скончыцца ў снежні 2014 года[4]. 25 верасня 2017 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, паводле якога на завяршэнне капітальнага рамонту было выдзелена звыш 598 тысяч рублёў з фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва[5].

АрхітэктураПравіць

 
План 1-га паверха
 
Разрэз
 
Агароджа дома

Дом уяўляе сабой трохпавярховы з падвальным паверхам будынак прамавугольны ў плане, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, якая надбудавана падчас рэканструкцыі. Цэнтральная частка фасада завершана атыкам лучковага абрысу з люкарнай у тымпане.

У цэнтры фасада галоўны ўваход вылучаны лучковай аркай, над якой невялікі балкон з металічнай ажурнай агароджай. Праём балконных дзвярэй аформлены лучковым парталам. Фасады раскрапаваны лапаткамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе міжаконныя прасценкі паміж вокнамі першага і другога паверхаў аздоблены філёнгамі. Па перыметры пад дахам праходзіць шырокі прафіляваны карніз. Унутраная планіроўка зменена. Першы паверх і падвал перакрыты скляпеннямі, другі паверх мае бэлячныя перакрыцці.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць