«Дом кіно» — шырокафарматны кінатэатр, размешчаны па адрасе: горад Мінск, вуліца Талбухіна, дом 18, раней «Партызан».

Кінатэатр
Дом кіно
53°55′50,13″ пн. ш. 27°36′38,97″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар Юрый Васілевіч Шпіт
Дата заснавання 11 верасня 2005
Будаўніцтва 19661967 гады
Стан Працуе
Сайт domkino.by
Map

Кінатэатр «Партызан» пабудаваны ў 19661967 гг. паводле індывідуальнага праекта архітэктара Ю. Шпіта і інжынера Я. Саманчука ў адзіным горадабудаўнічым комплексе з жылымі дамамі № 12, 14, 16 і рэстаранам «Каменная кветка»[1]. «Дом кіно» адкрыўся 11 верасня 2005 года пасля рэканструкцыі кінатэатра.

Апісанне і характарыстыкі

правіць

У кінатэатры адна камфортная кіназала з мяккімі тэатральнымі крэсламі на 584 месцы (14 радоў). У адрозненне ад іншых кінатэатраў Мінска, мае VIP-рад (5 шэраг) на 26 месцаў, які аддзелены ад іншых шэрагаў перагародкамі вышынёй каля 1 метра і складаецца з крэслаў і канап. Паводле апісання на афіцыйным сайце, у зале ёсць месцы для інвалідаў. Магчыма, для гэтай мэты выкарыстоўваюцца крэслы і канапы VIP-рада.

Тэхнічнае абсталяванне складаюць сістэма аб’ёмнага агучвання Dolby Digital EX, электронны кінапраектар KINOTON і лічбавы відэапраектар.

У кінатэатры размешчаны вестыбюль, канферэнц-зала (на 40-50 чалавек), фае на 2 паверсе, у якім выстаўляюцца карціны розных мастакоў (інсталяцыі змяняюцца).

Кінатэатр «Дом кіно» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Архітэктура

правіць
 
Кінатэатр «Партызан»
 
Фрагмент мазаічнага фрыза «Партызанскі паход»

Да кубападобнага аб’ёма далучаны пры дапамозе пераходу на ўзроўні 2-га паверха больш нізкі, круглы ў плане аб’ём касавай залы (1-ы паверх) і малой канферэнц-залы (2-і паверх). Спалучэнне глухіх сцен і прамавугольнай плоскасці вітража, стужачнага зашклення з рытмам вертыкальных пілонаў касавага аб’ёма вызначаюць асноўную характарыстыку экстэр’ера будынка. Гарызантальныя лініі парапета і балкона з надпісам назвы падкрэсліваюць унутранае чляненне фае на два паверхі. Глядзельная зала на 960 месцаў вырашана ў выглядзе амфітэатра. Вестыбюль расчлянёны на дзве палавіны — касавую і фае з двухбаковай лесвіцай. У мастацкім афармленні фае абодвух паверхаў выкарыстана тэма партызанскай барацьбы савецкага народа ў Вялікую Айчынную вайну. Насупраць цэнтральнага ўвахода на сцяне фае 1-га паверха рэльеф «Партызаны» (скульптар Я. Печкін; бетон, металізацыя). Тэма яго развіта ў мазаічным фрызе «Партызанскі паход» (мастакі М. Данцыг і В. Няпомняшчы) фае 2-га паверха. У кампазіцыі выкарыстаны прыём суаднясення буйнамаштабных выяў з больш дробнымі. Справа буйным планам пададзены тры твары — камандзіра, хлопчыка і старога, далей — партызанскі атрад на лясной дарозе. Мазаічны фрыз добра праглядаўся з вуліцы, з’яўляўся своеасаблівым дапаўненнем архітэктуры будынка[1].

Кінапраекты

правіць

У кінатэатры дзейнічае шэраг кінапраектаў:

  • «Канаманія» (сумесны праект з радыё «Мелодыі стагоддзя») — дэманстрацыя лепшых фільмаў Міжнароднага Канскага кінафестывалю, перыядычнасць: 1-2 разы ў месяц, акрамя летняга перыяду;
  • «InterFilmWostok» / «ІнтэрФільмУсход» (моладзевы праект) — дэманстрацыя падборак розных праграм кароткаметражных прац з Міжнароднага Берлінскага кінафестывалю кароткаметражнага кіно «ІнтэрФільмУсход», перыядычнасць: раз у квартал;
  • «Фэст Новага Нямецкага Кіно» — дэманстрацыя найбольш яркіх нямецкіх карцін, якія ўдзельнічалі ў розных кінафестывалях, перыядычнасць: раз у год у верасні;
  • «Акно ў Венецыю» — прадугледжвае паказ найбольш яркіх, наватарскіх і значных у мастацкім стаўленні кінакарцін, якія былі прадстаўлены на Міжнародным Венецыянскім кінафестывалі, перыядычнасць: па меры паступлення фільмаў у пракат (2-4 паказы ў год);
  • «КінаАрт па-беларуску» (сумесны праект з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў) — прадугледжвае паказ кароткаметражных фільмаў беларускіх аўтараў.

Зноскі

  1. а б А. М. Кулагін, Л. Г. Лапцэвіч. 314. Забудова вуліцы Талбухіна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць