Дом па вуліцы Леніна, 2/26 (Мінск)

Мінск

Дом па вуліцы Леніна, 2 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу з Інтэрнацыянальнай вуліцай (№ 26). Уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна.

Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 2/26
53°54′08″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі
Будаўніцтва 19471954 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000097шыфр 712Г000097
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1947—1954 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Г. Заборскага[1].

Раней у будынку размяшчаўся рэстаран «Патсдам», цяпер — Grand Café.

Архітэктура правіць

Будынак шасці-, сяміпавярховы. Вуглавая частка паглыблена і зроблена ў выглядае трохграннага аб’ёма, накрытага вальмавым дахам. Уваход у рэстаран, які займае 2 паверхі, аформлены масіўным парталам з прысадзістымі калонамі і лучковым франтонам[1].

Мемарыяльныя дошкі правіць

У 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка мастаку Барысу Аракчэеву (скульптар Яўген Колчаў), які з 1963 па 2013 год працаваў у гэтым доме ў сваёй майстэрні на сёмым паверсе[2].

З боку вуліцы Леніна устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму акцёру, Народнаму артысту БССР Глебу Глебаву, які пражываў у ім з 1951 па 1967 гг.

З боку вуліцы Інтэрнацыянальнай устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму кінарэжысёру Віталю Чацверыкову, які пражываў у ім з 1975 па 1983 гг.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць