Дом па Ленінскай вуліцы, 11 (Магілёў)
Дом па Ленінскай вуліцы, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Былы манастырскі корпус Магілёўскага Спаскага манастыра.
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 11 | |
---|---|
![]() | |
53°53′44″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Дата пабудовы | 1785 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваны з цэглы разам з мураванай агароджай з брамай і двух’яруснай званіцай у 1785 годзе[1] як жылы корпус Спаскага манастыра (10—17 стагоддзі), на тэрыторыі якога з 2-й паловы 18 ст. размяшчаўся архірэйскі двор, а ў 1780-я гады быў пабудаваны комплекс духоўнай семінарыі (не захаваўся)[2], якія ўтваралі адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль, што займаў увесь квартал на вул. Ветранай (сучасная вул. Ленінская)[1].
Манастыр зачынены ў 1918 г. Царква і іншыя будынкі пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і пазней знесены[3].
Архітэктура
правіцьГ-падобны ў плане манастырскі корпус разам з агароджай абкружаў усю тэрыторыю манастыра і ўтвараў трапецападобны ў плане ўнутраны дворык. Да манастырскага корпуса далучаліся гандлёвыя рады з арачнымі ўваходамі, што вялі ў крамы. Манастырскі корпус складаўся з двухпавярховай часткі (дзе размяшчалася кансісторыя аднапавярховага крыла, (манаскія келлі, убудаваная царква, гаспадарскія памяшканні)[1].
Захаваліся двухпавярховы корпус з падвалам (галоўным тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую) і частка аднапавярховага крыла, прыбудаванага з боку двара. Фасады двухпавярховага корпуса аздоблены на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, якія завяршаюцца іанічнымі капітэлямі. Высокія прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з замковым каменем. Дэкаратыўным элементам фасадаў з’яўляюцца падаконныя прамавугольныя нішы. Фасад аднапавярховага крыла члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і ўпрыгожаны міжаконнымі лапаткамі. Унутраная планіроўка зменена. Будынак мае рысы пераходнага перыяду ад барока да класіцызму[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в г Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ Могилевский Спасо-Преображенский монастырь
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ленінскай вуліцы, 11 (Магілёў)
- Дом па Ленінскай вуліцы, 11 (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)