Дом Ландау (Магілёў, Ленінская вуліца)

Дом Ландау — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 3.

Славутасць
Дом Ландау
53°53′42″ пн. ш. 30°19′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў XIX ст. на вул. Вялікай Садовай пабудаваны як жылы, даходны дом. У 1901 г. належаў Ландау. Да 1980-х гадоў выкарыстоўваліся пад жыллё. Пасля рэстаўрацыі тут размяшчаўся Стандарт сэрвіс плюс, цэнтр сертыфікацыі, касметычны кабінет «Мэры Кор» - Салон Прыгажосці і Шлюбны салон Квін[1].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры эклектыкі[2].

Дамы № 3, 5/1 і 5/2 ствараюць адзіны комплекс забудовы з будынкам былой гарадской управы (№ 1). Дом № 3 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак. Гладкая сцяна члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутранная планіроўка анфіладная[2].

Зноскі

  1. kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 чэрвеня 2022.
  2. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць