Дом Левінсона — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 5/2.

Славутасць
Дом Левінсона
53°53′42″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў другой палове XIX ст. на вул. Вялікай Садовай пабудаваны як жылы будынак. Належаў Э. З. Левінсону. На першым паверсе размяшчалася аптэка Э. З. Левінсона, на другім — жылыя пакоі[1].

У 1922 г. дом прызнаны безгаспадарным, нацыяналізаваны і ўзяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам. У 1923 г. перададзены пад жыллё. На першым паверсе тут размяшчалася 1-я Саваптэка, на другім — жылыя памяшканні (2 кватэры на 7 пакояў). У 1927 г. у доме абвалілася столь і з’явіліся расколіны ў тыльнай сцяне. У 1928—1929 гг. праведзены капітальны рамонт[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944 гг. будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў канцы 1940-х гг. і выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса як камунальнае жытло[1].

Пасля адсялення жыльцоў у сярэдзіне 1980-х гг. будынак быў занядбаны і знаходзіўся ў аварыйным стане. Прыватызаваны ў 1998 г. Згодна з дазволам Міністэрства культуры ад 9 ліпеня 2003 г. № 01-07/2003 у ходзе рэканструкцыі надбудавана мансарда з трохвугольным франтонам[1].

У 2009—2012 гг. пасля рэстаўрацыі і капітальнага рамонту тут размясціліся адміністрацыйна-гаспадарчыя аб’екты ТАА «Велес-К»[1]

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры эклектыкі[2].

Дамы № 3, 5/1 і 5/2 ствараюць адзіны комплекс забудовы з будынкам былой гарадской управы (№ 1). Дом № 5/2 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак[2]. Накрыты двухсхільным дахам, крытым бляхай[1]. Гладкая сцяна фасада члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе дэкарыравана прамавугольнымі нішамі і падаконнымі плітамі[2]. Паверхі падзелены міжпавярховым прафіляваным гзымсавым паяском[1]. Унутранная планіроўка анфіладная[2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 чэрвеня 2022.
  2. а б в г Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць