Дом па Ленінскай вуліцы, 6 (Магілёў)

Магілёў

Дом па Ленінскай вуліцы, 6 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. з цэглы як жылы. Дом — прыклад гарадскога шматкватэрнага жылля.

Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 6
Магілёў. Вуліца Ленінская, 6.jpg
53°53′45,6″ пн. ш. 30°20′00,13″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001

АрхітэктураПравіць

 
Дамы № 6, 8, 10

Дамы № 6, 8, 10 з'яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 6 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі. Будынак завершаны тонкапрафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Унутраная планіроўка зменена.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць