Дом па Пушкінскай вуліцы, 18 (Брэст)
Дом па Пушкінскай вуліцы, 18 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу вуліц Пушкінскай і Савецкай. Жылы дом пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. На 1-м паверсе была аптэка № 4, цяпер магазін.
Славутасць | |
Дом па Пушкінскай вуліцы, 18 | |
---|---|
52°05′45″ пн. ш. 23°41′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане трохпавярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1970-я гады) мае з двара кароткае крыло з міжпаверхавай лесвіцай. Вуглы сцен галоўнага фасада скругленыя, апрацаваны рустам. Першы паверх апрацаваны рустам і трактаваны як цокальны. Фасад завяршае высокі парапет з трохвугольным атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы верхніх паверхаў дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі з сандрыкамі. Сіметрыю фасаду надаюць раўнамерна размешчаныя 3 балконы з ажурнай чыгуннай агароджай. Планіроўка будынка сіметрычная адносна цэнтральнага вестыбюля.
Мемарыяльная дошка
правіцьУ 1964 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці Галіны Аляксандраўны Аржанавай, якая працавала ў гады акупацыі Брэста нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў аптэцы па заданні партыйнага падполля.
Зноскі
Літаратура
правіць- 25. Жылы дом, мемарыяльная дошка Аржанавай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх