Дом па Савецкай вуліцы, 10 (Гродна)

Гродна

Дом па Савецкай вуліцы, 10 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу вуліц Савецкай і Дамініканскай.

Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 10
53°40′50″ пн. ш. 23°49′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1873 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000665шыфр 412Г000665
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Дом да рэканструкцыі (злева). 1902

Пабудаваны ў 1880 годзе[1]. Паводле іншых звестак, у 1873 уздоўж вуліцы да кляштара Св. Духа (цяпер № 14) быў прыбудаваны двухпавярховы флігель, які меў выгляд адзінага двухпавярховага дома. У будынку змяшчаліся «Кніжны рускі гандаль» (1903), натарыяльная кантора Басніна (1911), аптэчная крама Жураўскага (1915), дзевяць кватэр, восем крам, пякарня. Па стану на 1926 — аптэчны склад Жураўскага, рэстаран Х. Фрухта. У 1937 г. знаходзілася крама галантарэі і панчошна-шкарпэткавых вырабаў «Цяханскі і сыны». У верасні 1944 г. другі паверх будынка займалі партыйны і педагагічны кабінеты. Пасля студзеня 1945 г. г у будынку працавалі: майстэрня па заліванні галёшаў і вулканізацыі шын, пякарня па выпечцы кандытарскіх вырабаў (сакавік 1945), пасля кравецкая майстэрня (1946), мастацка-афарміцельскія і швейная майстэрні Гарпрамкамбіната (1947), салон мод швейнай фабрыкі пашыву адзення (1970). На першым паверсе працавала крама «Палітычная кніга». У 1969 спецыялізаваная крама па продажы грамадска-палітычнай літаратуры «Праметэй»[2]. У 1970 гг. змяшчалася крама «Тканіны».

5 сакавіка 1970 года ў выніку абвалу даху дома пад цяжарам снегу над кнігарняй, будынак быў падвергнуты капітальнай рэканструкцыі па праекце архітэктараў А. Сарокіна і А. Кузняцова[3], у выніку чаго з’явіўся трэці паверх і цалкам змяніўся фасад будынка. Тут размяшчаўся выканкам Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў[1], з 1978 года будынак займае Ленінскі райвыканкам (цяпер Адміністрацыя Ленінскага раёна). У пачатку 1990 гг. у будынку некаторы час знаходзілася рэдакцыя газеты «Пагоня»[4]. Акрамя таго на першым паверсе працуюць крамы, кнігарня «Кнігі».

Архітэктура правіць

Сучасны выгляд набыў пасля савецкай рэканструцыі. Цяпер будынак трохпавярховы, у плане складанай формы. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная і бакавыя часткі вылучаны рызалітамі, якія выходзяць за межы завяршальнага карніза. Унізе 3 паўцыркульныя праезды. 1-ы паверх аддзелены ад астатніх 2 гарызантальнымі цягамі. Вокны прамавугольныя ў ліштвах, у цэнтральнай частцы здвоеныя. Архітэктура будынка вырашана ў эклектычных формах[1].

Зноскі

  1. а б в 29. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  2. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл. / И. П. Шамякин (гл.ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 335. — 438 с. — ([12] л. ил.: ил).
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 292-293. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць