Дом Ліўшыца (Мінск)

даходны дом у Мінску

Дом Ліўшыца — будынак у Мінску па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 16, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў 1890 годзе як даходны дом, а ў 1913 годзе значна перабудаваны. Помнік архітэктуры стылю мадэрн.

Славутасць
Дом Ліўшыца
Дом № 16 у забудове вуліцы
Дом № 16 у забудове вуліцы
53°54′04″ пн. ш. 27°33′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата заснавання 1890
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Праект рэстаўрацыі будынка
 
План сядзібы канца ХІХ стагоддзя. На плане пазначаны пункцірнай лініяй праезд

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы вуліцы Зборавай (з 1866 года Турэмнай, з 1882 па 1920 Праабражэнскай) стаяла драўляная забудова, якая была знішчаная ў часе вялікага пажару 1881 года[1].

У 1890 годзе купец Гілель Рубінштэйн пабудаваў на месцы знішчанай забудовы двухпавярховы жылы дом з шырокай праязной аркай у цэнтры першага паверха. Апроч гэтага, у канцы XIX — пач. XX стст. на тэрыторыі зямельнага пляца быў узведзены комплекс гаспадарчых пабудоў і мураваны двухпавярховы флігель[1].

У 1907 годзе гэтыя будынкі і збудаванні набыў мінскі купец Саламон Ліўшыц. Паводле інвентарызацыі 1910 года ўсе памяшканні ў двухпавярховым доме выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. У афіцыне, акрамя жылых пакояў, месцілася слясарная майстэрня[1].

У 1913 годзе быў распрацаваны і зацверджаны гарадской управай праект грунтоўнай рэканструкцыі двухпавярховага жылога дома купца Ліўшыца. Праект прадугледжваў надбудову трэцяга паверха, а таксама поўную змену архітэктурнага выгляду галоўнага фасада. Праект быў цалкам рэалізаваны, работы скончаныя ў 1913 годзе, пра што сведчыць дата на адным з франтонаў[1].

За савецкім часам будынак нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. У гады Другой сусветнай вайны будынак не пацярпеў і амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне 1913 года, толькі была замураваная шырокая праязная арка[1].

Архітэктура правіць

 
Фасад будынка

Трохпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычнае кампазіцыйнае вырашэнне. Асноўнымі акцэнтамі кампазіцыі ёсць 3 неглыбокія рызаліты, завершаныя атыкавымі франтонамі трохвугольнай формы з прарэзанымі ў іх паўкруглымі і авальнымі праёмамі. Вокны 1-га і 2-га паверхаў лучковыя, 3-га — прамавугольныя. Сіметрычна па фасадзе размешчаны разнастайнай формы 3 балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Выразнасць фасаду надае спалучэнне руставаных, шурпатых і гладкіх паверхняў, украпаванне керамічных і шкляных плітак. У будынку размешчаны адміністрацыйныя ўстановы.

 
Аэрафотаздымак 1941 года. Дом Ліўшыца ў цэнтры справа

Зноскі

  1. а б в г д Гістарычная забудова XIX—XX стагоддзяў. Дом Ліўшыца. Мінская Спадчына. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 16-11-1018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць