Дом Броня (Інтэрнацыянальная вуліца, 4)

Дом Броня — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе Інтэрнацыянальная вуліца, 4. Пабудаваны ў 1881 годзе з цэглы.

Славутасць
Дом Броня
Дамы №№ 6 і 4
Дамы №№ 6 і 4
53°54′02″ пн. ш. 27°33′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1881 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы вуліцы Праабражэнскай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

 
Чарцеж фасадаў дамоў Мойшы Броня. 1891 год

Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Моўша Бронь звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на пабудову на месцы знішчаных драўляных будынкаў аднапавярховага мураванага жылога дома. У 1881 годзе яго будаўніцтва было скончана. Гэта быў аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокальным паверхам, накрыты двухсхільным дахам, які галоўным фасадам выходзіў на Праабражэнскую вуліцу[1].

У 1891 годзе Моўша Бронь зноў звярнуўся ў гарадскую ўправу з праектам на будаўніцтва яшчэ аднаго, ужо двухпавярховага, дома побач з існуючым[1].

У пачатку XX стагоддзя да аднапавярховага дома быў надбудаваны другі паверх. Адначасова да паўночна-ўсходняга фасада прыбудавана вонкавая лесвіца, якая вяла на другі паверх[1].

Гэтыя два будынкі выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. Акрамя таго, на тэрыторыі пляца знаходзіліся мураваны флігель і гаспадарчыя пабудовы[1].

Пасля 1920 года былыя дамы Броня нацыяналізаваны і да 1941 года выкарыстоўваліся пад камунальныя кватэры[1].

 
Вуліца ў маі 1943 года

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынкі не пацярпелі і ў асноўным захавалі архітэктурны выгляд пачатку XX стагоддзя[1].

Падчас рамонту дэкаратыўная каваная агароджа канца XIX стагоддзя была заменена на сучасную. Да канца XX стагоддзя абодва будынкі выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры[1].

Архітэктура правіць

 
Дом № 4
 
План дома

Двухпавярховы, чатырохвугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае строгае кампазіцыйнае і дэкаратыўнае вырашэнне. Паверхі падзелены карнізным поясам. Плоскасць сцяны рытмічна члянёна на 1-м паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м — лучковымі з сандрыкамі. Выкарыстоўваецца як жылы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць