Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а (Хоцімск)

Хоцімск

Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а[1] — будынак у гістарычным цэнтры Хоцімска. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Прыклад жыллёвай архітэктуры. У будынку размяшчаецца Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Славутасць
Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а
53°24′42″ пн. ш. 32°34′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XX стагоддзе
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Архітэктура правіць

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым чатырохсхільным дахам. Фасады неатынкаваныя. У дэкоры выкарыстаны ступеньчатыя карнізы з сухарыкамі, філёнгі, рустоўка. Лучковыя аконныя праёмы акаймаваны фігурнымі ліштвамі з лучковымі броўкамі і падаконнымі карнізамі. Вуглы будынка апрацаваны буйным рустам. Паверхі звязаны паміж сабой вонкавай лесвіцай у бакавой прыбудове[2].

Зноскі

  1. Раней № 15
  2. 1941.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць